Улада55

Польскі спікер заклікае прыцягнуць да адказнасці асоб, якія выдалі інфармацыю аб рахунках праваабаронцаў

Спікер сейма Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць неабходным прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у перадачы польскай пракуратурай у Мінск інфармацыі аб беларускіх апазіцыянерах.

«Пратэст МЗС, здзіўленне і абурэнне, якое мы чуем па гэтым пытанні, павінны прывесці да таго, што генеральны пракурор прыцягне да адказнасці людзей, якія дапусцілі такую сітуацыю», — цытуе Схетыну Gazeta Wyborcza.

Спікер падкрэсліў, што чакае поўнай інфармацыі па справе аб перадачы звестак беларускіх апазіцыянераў.

Тым часам, як паведамляюць польскія СМІ, сёння генпракурор Польшчы павінен азнаёміцца з вынікамі службовага расследавання акалічнасцяў выдачы беларускім уладам інфармацыі аб банкаўскім рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўніка закрытага ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы маюць намер запатрабаваць ад генпракурора заклікаць да адказу вінаватых польскіх чыноўнікаў, а таксама дамагацца спынення дзеяння двухбаковага дагавора аб прававой дапамозе з Беларуссю.

Старшыня арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец, у прыватнасці, не выключыў, што ў Польшчы «ёсць карупцыянеры або тыя, хто працуе паводле замовы беларускіх спецслужбаў». Падставай для такога меркавання з’яўляюцца справы Алеся Бяляцкага, а таксама Андрэя Жукаўца і іншых беларусаў — палітычных бежанцаў, «якія на працягу многіх гадоў не могуць атрымаць прыстанак, а атрымліваюць толькі праблемы», сказаў ён у інтэрв’ю радыё «Рацыя».

Паводле слоў Міхнаўца, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці разам з польскімі дэмакратычнымі арганізацыямі маюць намер заклікаць афіцыйную Варшаву выпрацаваць прававыя механізмы супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і паслядоўна іх прытрымлівацца, каб выключыць паўтарэнне сітуацый, падобных той, у якой апынуўся Бяляцкі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў5

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку»3

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш197

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію3

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ3

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект26

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў5

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць