удакладнена
Адвакатцы Някляева й Кіма прыпынілі ліцэнзію
Тамара Сідарэнка даведалася аб гэтым, калі паспрабавала прайсці ператэстацыю.
Адвакатцы, якая ў розны час абараняла правы Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча, Міхася Башуры, Андрэя Кіма, пераатэстацыю прайсці не дазволілі. Матывавалі гэта тым, што ў спадарыні Сідарэнка прыпынена ліцэнзія.
Нагадаем, што ціск на адвакатаў, якія абаранялі «палітычных падсудных», пачаўся вясной. Адным з першых быў пазбаўлены ліцэнзіі Павел Сапелка.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары