Кніга надта добрая. Кожнаму малому спадабаецца. Але ёсьць тры істотныя заўвагі.

Качка‑дзівачка. Польская паэзія дзецям. – Менск: «Радыёла‑плюс», 2006.
Выйшла з друку анталёгія польскай дзіцячай паэзіі па‑беларуску «Качка‑дзівачка». Яна, кажуць укладальнікі Лявон Баршчэўскі і Ўладзімер Сіўчыкаў, складзеная з найлепшых вершаў за апошнія сто пяцьдзесят гадоў ‑‑ ад Уладзіслава Сыракомлі ды Юльяна Тувіма да Дароты Гельнэр. Тэксты падаюцца ў арыгінале і па‑беларуску.
Сярод перакладчыкаў – Рыгор Барадулін, Алег Мінкін, Анатоль Вялюгін, Пятрусь Макаль, Сяргей Дзяргай, большую ж частку работы зрабілі самі ўкладальнікі.
Мастачка Алена Карповіч аздобіла кніжку густоўнымі чорна‑белымі ілюстрацыямі. «Тое, што яны чорна‑белыя, гэта толькі плюс, ‑‑ сьмяецца Л.Баршчэўскі. – Дзеці могуць самі іх размаляваць як захочуць».
Кніга надта добрая. Кожнаму малому спадабаецца. Застаецца зрабіць тры пажаданьні выдаўцам.
Каб наступны раз перавыдалі яе бяз польскіх тэкстаў. Яны дзецям без патрэбы. Кніга ж для іх, а не для інтэлектуалаў.
Каб на месцы кожнага польскага тэксту стаялі малюнкі. Тады дзецям цікавей будзе чытаць і лягчэй запамінаць вершыкі.
І каб тыраж быў большы прынамсі ўтрая супраць цяперашняй тысячы асобнікаў, бо такую мілую кнігу захоча мець кожная беларуская мама.
-
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
-
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
-
У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб'ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары