Свет

У Вялікабрытаніі паліцыя пачала расследаванне баёў без правілаў сярод дзяцей пяці-васьмі гадоў

У Англіі разгараецца скандал, звязаны з баямі без правілаў, у якіх удзельнічалі дзеці ад 5 да 8 гадоў.
Баі, знятыя на відэа, былі арганізаваныя ў адным з клубаў Прэстана (Greenlands Labour Club) і праходзілі па правілах змяшаных адзінаборстваў, але з абмежаваннямі ва ўдарнай тэхніцы, піша The Sun.

Брытанская медыцынская асацыяцыя ўжо забараніла правядзенне гэтых камерцыйных спаборніцтваў, а паліцыя пачала расследаванне.

«Ніхто з іх не падвяргаецца небяспецы, — сказаў бацька аднаго з малалетніх байцоў. — Нішто не можа пашкодзіць удзельнікам паядынку».

Уладальнік клуба, 28-гадовы Стывен Найтынгейл, які арганізаваў баі, сказаў, што гэта былі «выключна добрыя і цікавыя мерапрыемствы».

«Пачатковы ўзрост удзельнікаў — пяць гадоў. Усе грунтуецца на барацьбе. Да 14–15 гадоў ўдары забароненыя», — сказаў Найтынгейл, сам прафесійны баец змяшаных адзінаборстваў, і дадаў, што такія баі набіраюць папулярнасць. На пытанне пра дзіця, якое плача падчас аднаго з баёў, Найтынгейл адказаў: «Хлопец проста ніколі не прайграваў, і калі ўпершыню адчуў горыч паразы, эмоцыі адолелі яго».

Брытанская медыцынская асацыяцыя асудзіла дзіцячыя баі без правіл: «Мы выступаем супраць баёў у клетцы. Аднак такія баі сярод дзяцей выклікаюць асаблівую трывогу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць