Меркаванні1515

Зянон Пазьняк пра «Зянон-хоп»

«…Маглі б скласьці песьню кшталту “Сіжу на нарах, как кароль на іменінах, і Пазьняка паляпваю па плячы”. Ну і што — культура павінна гэта камэнтаваць?»

Старшыня Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выказаў сваё меркаваньне пра ананімны тэкст «Зянон‑Хоп», які апошнімі тыднямі б’е рэкорды папулярнасьці ў беларускім сеціве.

Пазьняк: «Гэта зьява цалкам маргінальная і ляжыць па‑за межамі нашай культуры. Таму яна не камэнтуецца ў культурным грамадзтве. Ёсьць розныя маргінальныя групы, нават, скажам, складаюць песьні ў турме, маглі б скласьці песьню кшталту “Сіжу на нарах, как кароль на іменінах, і Пазьняка паляпваю па плячы”. Ну і што — культура павінна гэта камэнтаваць? Культура не камэнтуе такіх рэчаў, таму што ня можа дно быць верхам. Ёсьць пэўныя правілы ў мастацтве, у культуры, у дачыненьнях. І таму я ніякіх камэнтароў не даю па сутнасьці таго, што напісана, таму што гэта не задача культурных людзей і не задача сродкаў масавай інфармацыі».

«Чалавек, які гэта пісаў, не чакаў выніку, які атрымаецца. Таму ён закрыў свой блог і не адзываецца».

Зянон Пазьняк кажа, што прачытаў тэкст пасьля таго, як яму затэлефанаваў сябра і даслаў яму Інтэрнэт‑спасылку.

Пазьняк: «Я дакладна ня памятаю — здаецца, ў Юльляна Німцэвіча была навэла ці сюжэт. Ёсьць фартэпіяна, белае выдатнае, на ім граюць, складаюць сымфоніі, выдатную музыку. Потым бяруць фартэпіяна і выкідаюць ў вакно на брук. Яно разьбіваецца на дробныя кавалачкі. І далей ідзе сэнтэнцыя – «ідэал сенгнул бруку» – у перакладзе «ідэал дайшоў да дна». Дык вось паўтараю — дно ня можа быць верхам».

Мы запыталіся ў Зянона Пазьняка ці лічыць ён, што ананімны тэкст скіраваны супраць яго, як палітыка.

Пазьняк: «Чалавек, які гэта пісаў, не чакаў выніку, які атрымаецца. Таму ён закрыў свой блог і не адзываецца. Хутчэй за ўсё, што гэта так, што вынік аказаўся зусім іншым. Я б не сказаў бы, што там пасьлядоўная нянавісьць да майго імя выражаная, не — атрымалася наадварот. Але паўтараю ‑ гэта ня тэма для культурнага абмеркаваньня».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць