Культура2626

Гродзеншчына з помпай святкуе юбілей расійскай каланізацыі

На 210-годдзе з дня ўтварэння Гродзенскай губерні з'ехаліся дыпламаты, навукоўцы, чыноўнікі.

Цяперашняя ўлада Беларусі выводзіць свой радавод ад каланіяльных структур, утвораных у захопленай Беларусі Расійскай імперыяй. Таму святкаванне 210-годдзя ўтварэння Губерніі стала для іх адпаведнай нагодай сабраць гасцей.

У горад над Нёманам з’ехаліся нашчадкі губернатара Міхаіла Асаргіна і паэта Адама Міцкевіча, захавальнікі спадчыны расійскага неліберальнага рэфарматара Пятра Сталыпіна.

У Гродзенскую губерню ўваходзілі Гродна, Брэст, Слонім, Беласток, Кобрын, Друскенікі, Белавеж.

На факультэце гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя выставы «Гродзенская губерня ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў горадзе Гродна». Сярод іх дакументы 1801-га аб утварэнні пяці губерняў, у тым ліку і Гродзенскай, пратакол, датаваны 1892 годам, аб дазволе шведскаму падданаму пабудаваць цырк у Гродна і пратакол 1915-га аб дазволе двараніну Завистовскому стварыць у горадзе кінатэатр. Ёсць дакумент аб адкрыцці ў Гродна алоўкавай фабрыкі і ўстаўная грамата маёнтка Грандзічы. Можна ўбачыць таксама штатны расклад працы чыноўнікаў. Асобна прадстаўлены матэрыялы часоў расійска-французскай вайны 1812 года, выпускі «Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў» розных гадоў.

Яшчэ адну выставу падрыхтаваў аддзел краязнаўства абласной бібліятэкі імя Карскага. Тут захаваліся шматлікія губернскія штогоднікі-справаздачы, з якіх можна даведацца шмат цікавага з жыцця губерні з 1879 па 1913 гады.

У музеі гісторыі рэлігіі выстаўленыя партрэты кіраўнікоў губерні і вобласці. Напісаны яны мастаком Уладзімірам Качаном.

23 карціны — ад першага губернатара Дзмітрыя Кошалева, які кіраваў новаўтворанай губерняй з 1801 па 1803 гады, да нашых сучаснікаў: забіты пры нявысветленых абставінах Дзмітрый Арціменя, Сямён Домаш, Аляксандр Дубко, Уладзімір Саўчанка
. Партрэты адлюстроўваюць дух свайго часу і адначасова аб’яднаныя агульнай ідэяй.

Прайшоў у Гродне і круглы стол, прысвечаны Пятру Сталыпіну. Гэты будучы прэм’ер-міністр Расіі пэўны час кіраваў Гродзенскай губерняй.

На будынку аблвыканкама адкрылі памятную шыльду Сталыпіну — вядома, па-расейску.

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць