Саміт «Усходняга партнёрства». Дэлегацыя беларускай апазіцыі сустрэнецца з Меркель
Перадае з Варшавы рэдактар «НН» Зміцер Панкавец.
Гэтая праграма Еўрасаюза стартавала тры гады таму. Яе «хроснымі бацькамі» былі Польшча і Швецыя. Асаблівы імпульс у развіцці «Усходняе партнёрства» атрымала пасля
Еўрапейцы вырашылі, што постсавецкія краіны нельга пакідаць
З мэтай уцягвання Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана ў агульнаеўрапейскія працэсы і быў дадзены старт «Партнёрству».
З нашай краінай справы заўсёды былі складаныя. «Усходняе партнёрства» пачыналася яшчэ ў той момант, калі многія мінскія чыноўнікі былі невыязнымі ў краіны Еўрасаюза, калі за кратамі сядзеў Аляксандр Казулін.
Як бы там ні было, але
вырашана было, што пакідаць Беларусь убаку непрыгожа. Міністр замежных справаў Чэхіі князь Карэл Шварцэнберг асабіста прывозіў у Беларусь запрашэнне далучыцца да праграмы.
Лукашэнка на першы саміт у Прагу не паехаў, краіну там рэпрэзентаваў
У той час
на «Усходняе партнёрства» сапраўды было вялікае спадзяванне як на альтэрнатыву Расіі. Але некаторыя людзі ўспрымалі гэтую ідэю занадта спрошчана. Інструменты «Партнёрства» — ускосныя, але яны дазваляюць палітычным і гаспадарчым элітам збліжацца. У той жа час «грошай» у Партнёрстве не «дзеляць».
Бюджэт «Усходняга партнёрства» на 2010–2013 гады на шэсць краін удзельніц складае ўсяго толькі 600 мільёнаў еўра. Гэта пры тым, што толькі замежная пазыка Беларусі дасягнула 34 мільярдаў даляраў. Для той жа Малдовы сродкі атрыманыя праз «УП» — гэта кропля ў моры. Нашмат болей яны атрымліваюць па іншых праграмах.
Тым не менш, палякі задаволеныя, што праграму ўдалося такі прабіць.
«Для Польшчы — гэта поспех», — кажуць мясцовыя журналісты.
Аналітык польскага інстута замежных справаў Лукаш Адамскі мяркуе, што сённяшняя праграма — гэта максімум таго, што можа прапанаваць Еўропа.
Польскія суразмоўцы паціскаюць плячыма, калі ў іх пытаешся, ці выпрацаваны новы падыход у адносінах ЕС да Беларусі. Журналіст Міхал Патоцкі кажа: «Ніхто не ведае, што рабіць з Беларуссю. Было ўжо ўсё: і ізаляцыя, і размовы, і абяцанне грошай».
«Падзеі 19 снежня былі ўдарам для польскага міністра Радаслава Сікорскага, які актыўна гаварыў ў Лукашэнкам. Для яго гэта параза, хоць палякі не перайшлі мяжы, як літоўцы», — кажа Лукаш Адамскі.
Прадстаўляць Беларусь у Варшаве будзе не міністр Мартынаў, а пасол у Варшаве Гайсёнак.
«Я разумею Мартынава, ён нічога не вырашае. Ніхто яго тут не чакаў,яго выслалі, бо Лукашэнка прыехаць не можа. І яму тут давялося б адказваць на непрыемныя пытанні», — кажа Л.Адамскі.
Беларускі ж бок спрабуе нават крыху шантажаваць еўрапейцаў, што калі дэлегацыя на чале з кіраўніком нізкага ўзроўню, Гайсёнкам, неяк будзе абмежаваная, то афіцыйны Мінск пакідае за сабой права пакінуць арганізацыю.
Сапраўды, Беларусь не бачыць вялікай зацікаўленасці ва «Усходнім партнёрстве». «Была б зацікаўленасць, калі б былі прэферэнцыі», — кажа сп. Адамскі.
Пакуль што
адзіным рэальным поспехам «УП» называюць праграму па энергаззберажэнні ў жыллёвым сектары Украіны.Са спрашчэннем візавага рэжыму ўзнікла тармажэнне.
Кіраўніца справаў Еўракамісіі ў Польшчы Ева Сыновец кажа, што на саміце хацелі асобна абмеркаваць беларускае пытанне. «Але ці будзем мы гэта рабіць у іхнюю адсутнасць?» — сама сабе думае чыноўніца.
У Варшаве знаходзіцца і дэлегацыя беларускай апазіцыі. Сёння яна сустракаецца з Сікорскім, а заўтра — з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель.
У сваю чаргу, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікалі
Варшаўскі саміт будзе даволі прадстаўнічым. Аднак чакаць нейкіх зменаў у палітыцы Еўрасаюза да постсавецкіх краін пасля яго не выпадае.
* * *
Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуцьрэагуючы на публікацыю Польскага агенцтва друку PAP.якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце Усходняга партнёрства. Пра гэта заявіў агенцтву БелТА начальнік упраўлення інфармацыі —прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных,
«Мы звярнулі ўвагу на публікацыю польскага агенцтва друку са спасылкай на словы
«У сувязі з гэтым лічым неабходным заявіць, што
любая дзяржава — удзельнік партнёрства мае суверэннае права самастойна вызначаць узровень і персанальны склад удзелу на мерапрыемствах Усходняга партнёрства, — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуць«Беларускі бок належным чынам прызначыў сваім прадстаўніком на саміт у Варшаве надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка.
Астатнія дэлегацыі ўзначальваюцца кіраўнікамі краін. І толькі ад Беларусі кіраўніцтва не запрашалі.Лукашэнкаўцы застаюцца для еўрапейцаў непрымальнымі партнёрамі.
Каментары