Улада3030

Някляеў — у Варшаве, міліцыя — у яго кватэры

Яны ўручылі жонцы палітыка позву для Някляева з патрабаваннем з’явіцца сёння ў Ленінскі РУУС Мінска.

Прыкладна за гадзіну да гэтага ўчастковы міліцыянт зайшоў і ў кватэру Аляксандра Фядуты, намесніка Някляева па кампаніі «Гавары праўду!».

— Відавочна, што практычна адначасовая праверка можа быць выкліканая знаходжаннем Уладзіміра Някляева на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве. Актыўная міжнародная дзейнасць лідара кампаніі «Гавары праўду!» і аднаго з самых рэйтынгавых беларускіх апазіцыйных палітыкаў выклікае раздражненне ўладных структур. Асабліва калі ўлічыць, што ўзровень кантактаў спадара Някляева на саміце значна вышэйшы, чым той, які мог чакаць запрошанага кіраўніка беларускай дэлегацыі, міністра замежных справаў Сяргея Мартынава. Я мяркую, — сказаў Аляксандр Фядута, — што прысутнасць Някляева на саміце стала адной з прычын, з якой спадар Мартынаў не паехаў у Варшаву.

Нагадаем, што 20 мая 2011 Уладзімір Някляеў судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады і знаходзіцца ў сувязі з гэтым пад наглядам органаў унутраных справаў.

9 верасня суд Ленінскага раёна г. Мінска увёў больш жорсткія ўмовы адбывання Някляевым пакарання. У прыватнасці, ён абавязаны раз на тыдзень адзначацца ў органах унутраных справаў,

пастаянна знаходзіцца ва ўласнай кватэры з 20.00 да 06.00 і не пакідаць межаў Мінска.
Таксама істотна абмежаваныя яго правы на грамадска-палітычную дзейнасць: палітыку забаронена ўдзельнічаць у масава-палітычных мерапрыемствах і выступаць у якасці іх арганізатараў.

Уладзімір Някляеў так пракаментаваў сітуацыю:

— Я не лічу, што нешта парушыў, таму што не лічу сябе злачынцам, а вынесены мне прысуд — законным. Маім абавязкам як грамадзяніна і палітыка было дамагацца таго, каб голас Беларусі, голас беларускага народа быў пачуты на саміце Усходняга партнёрства. З гэтай трыбуны мы, беларусы, звяртаемся да нашых братоў-еўрапейцаў. Калі дзейная ўлада не захацела скарыстацца дадзеным нам Еўропай шанцам, то не трэба лічыць, што ўлада -гэта і ёсць увесь народ Беларусі.

Каментары30

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць