Улада22

Апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі ўзгаднілі спіс палітзняволеных у Беларусі

Апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі ўзгаднілі спіс палітзняволеных у Беларусі. Адпаведныя кансультацыі прайшлі 5 кастрычніка ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі,
паведаміў БелаПАН лідар партыі Анатоль Лябедзька.

«Кансультацыі сталі неабходнасцю. Калі мы хочам, каб спіс памяншаўся ці наогул знік, трэба прыцягваць да канкрэтнага спіса палітзняволеных міжнародны складальнік», — сказаў ён.

Палітык адзначыў, што ў розных арганізацый было сваё ўяўленне пра гэты спіс. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў кансультацыях удзельнічалі практычна ўсе праваабарончыя арганізацыі.

Паводле інфармацыі Лябедзькі,

спіс палітзняволеных пабудаваны па формуле «11+3».
Па 11 прозвішчах няма ніякіх рознагалоссяў. У іх лік уваходзяць Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Бандарэнка, Андрэй Саннікаў, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Дзмітрый Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец, а таксама Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч.

Трое — Яўген Васьковіч, Павел Сырамалотаў і Арцём Пракапенка — асуджаны за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску.
Яны не прызналі віну ў наўмысным знішчэнні маёмасці. Паводле слоў Лябедзькі, ёсць некаторыя разыходжанні па справе з-за недастатковай інфармацыі пра яе.

Лідар АГП заявіў, што ў Мінску на судовых працэсах пастаянна прысутнічалі праваабаронцы і палітыкі, якія вялі маніторынг працэсу, у той час як бабруйскую справу «складана сінхранізаваць з міжнароднымі крытэрыямі», таму неабходна яе дадатковае вывучэнне.

Паводле слоў Лябедзькі, праваабарончыя арганізацыі згодны, што ў справы ёсць палітычная падаплёка, але пакуль ёсць сумненні ў тым, каб адназначна лічыць абвінавачваных палітзняволенымі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта10

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць