У маіх бацькоў жыве сабака, прыбіўся сам. Бяздомны дварняк. Жыве летам на вуліцы, ахоўвае дом, зімой у цяпліцы. Завуць Белка, побач працоўныя называюць званочкам. Як хто ідзе, адразу брэша. Неяк пабегла некуды, прыйшла праз тыдзень ледзь жывая. Відаць, трапіла пад машыну. Выжыць выжыла, але шчанюкоў у яе не было. Днямі зноў некуды знікла, а вярнуўшыся, прынесла кацяня. Яна яго за шыю нясе — ён маўчыць, адпусціць — пішчыць. Прынесла на ганак. У хату мы звычайна жывёлаў не бярэм… Карацей, кормім, жыве або ў хляве, або ў цяпліцы… Напэўна, трэба зняць відэаролік пра тое, што некаторыя жывёлы лепшыя за людзей.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары