Эканоміка55

Нацбанк рэкамендуе пераводзіць валютныя крэдыты ў беларускія

Але канвертаваць будуць па курсе дадатковай сесіі.

Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

«Валютныя крэдыты становіцца складана абслугоўваць насельніцтву. Таму я рэкамендаваў бы насельніцтву больш уважліва прыгледзецца да той ідэі, што валютныя крэдыты трэба па магчымасці пераводзіць у беларускія, што знізіць нагрузку па іх абслугоўванні ва ўмовах росту курсу», — адзначыў Тарас Надольны.

Ён таксама падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі на працягу апошняга месяца могуць свабодна канверсаваць валютныя ўклады ў беларускія рублі. І арыенцірам для іх можа выступаць курс дадатковай сесіі. У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Нацбанк і банкі абавязаны стварыць умовы для свабоднай канверсацыі валютных укладаў у рублёвыя і наадварот. Таму кожны грамадзянін мае права на канверсацыю без абмежаванняў.

Але тут ключавым момантам для грамадзяніна з’яўляецца курс канверсацыі.

«Сёння мы арыентуем банкі рабіць гэтыя канверсацыі, зыходзячы з курсу дадатковай гандлёвай сесіі»,
 — падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.

Гаворачы аб ільготным крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва, ён, між тым, парэкамендаваў адэкватна і комплексна глядзець на гэту праблему. «Трэба дакладна разумець: чым больш крэдытных сродкаў узнікае ў эканоміцы, чым больш крэдытаў выдаецца, тым большы адбываецца націск на валютны курс, — заўважыў Тарас Надольны. — Чым больш свабодных грошай у абарачэнні, а крэдыты — гэта і ёсць свабодныя грошы ў абарачэнні, тым большая верагоднасць таго, што курс беларускага рубля пачне аслабляцца. У сувязі з гэтым сёння сапраўды трэба адэкватна і комплексна глядзець на гэту праблему».

Ён таксама сказаў, што ўрадам Беларусі, Нацыянальным банкам да канца месяца будзе ўрэгулявана пытанне льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля. «Да канца месяца, я лічу, будзе ўрэгулявана гэта пытанне, прыняты ўказ аб змяненнях ва ўказ нумар 185 „Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў“ ад 14 красавіка 2000 г.», — выказаў ён прагноз. Пасля гэтага ўрад і Нацбанк і пачнуць займацца непасрэдна фарміраваннем стратэгіі па льготнаму крэдытаванню на наступны год.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ16

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць12

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА12

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ16

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць