Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела міжнародных сувязяў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Рачэўскі,
28 кастрычніка ў Валынскай вобласці Украіны плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне аб стварэнні трансгранічнага біясфернага рэзервата паміж Беларуссю, Украінай і Польшчай.З беларускага боку часткай трансгранічнага рэзервата стане біясферны рэзерват Прыбужскае Палессе, які размешчаны на паўднёвым захадзе Брэсцкага раёна. З польскага боку — біясферны рэзерват Заходняе Палессе, з украінскага — Шацкі.
Як адзначыў Рачэўскі, працы па аб’яднанні ахоўных тэрыторый трох краін у трансгранічны рэзерват пачаліся яшчэ ў пачатку
Як паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка, для правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі біясфернага рэзервата плануецца прыцягваць праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у прыватнасці праграмы «Чалавек і біясфера» (МАБ) ЮНЕСКА.
Каментары