Усяго патроху

Колькі грошай зарабляюць нябожчыкі?

Часопіс «Forbes» апублікаваў штогадовы рэйтынг памерлых знакамітасьцяў паводле іх цяперашніх заробкаў. Упершыню на першым месцы апынуўся саліст «Нірваны» Курт Кабэйн, які пасунуў з трону легенду рок‑н‑рола Элвіса Прэслі – безумоўнага лідэра рэйтынгу за ўсе папярэднія гады.

Часопіс «Forbes» апублікаваў штогадовы рэйтынг памерлых знакамітасьцяў паводле іх цяперашніх заробкаў. Упершыню за ўсю гісторыю існаваньня рэйтынга на першым месцы апынуўся саліст «Нірваны» Курт Кабэйн, які пасунуў з трону легенду рок‑н‑рола Элвіса Прэслі – безумоўнага лідэра рэйтынгу за ўсе папярэднія гады. Рэйтынг базуецца на ліцэнзаваных даходах, атрыманых дзякуючы творам памерлых зорак.

Курт Кабэйн

Курт Кабэйн з музычнага гурта «Нірвана» зарабіў ў адным толькі мінулым годзе 50 млн. даляраў. 5 красавіка 1994 г. ува ўзросьце 27 гадоў ён скончыў жыцьцё самагубствам.

Элвіс Прэсьлі

У 2005 г. Элвіс яшчэ зарабіў 45 млн. даляраў; у 2006 г. ён меў даход «усяго толькі» 42 млн. даляраў. Лідэрам продажаў сярод ягоных твораў па‑ранейшаму зьяўляюцца дыскі «Greatest Hits». Ён памёр 16 жніўня 1977 г. ува ўзросьце 42 гадоў ад параліча сэрца.

Чарлз М. Шульц

Штодзённа ў 2400 газэтах па ўсім сьвеце можна сустрэць Чарлі Браўна, Снупі і іншых герояў сэрыі коміксаў «Peanuts». Адныя толькі правы на гэтых пэрсанажаў прынесьлі іх аўтару ў мінулым годзе 35 млн. даляраў. 12 лютага 2000 г. ён памёр ува ўзросьце 77 гадоў ад раку.

Джон Ленан

У ЗША «Beatles» па‑ранейшаму штогод прадаюць звыш 1 млн. дыскаў. 24 млн. даляраў ад іх продажу ідуць у кішэні Джона Ленана. Музыка быў забіты 8 сьнежня 1980 г. ува ўзросьце 40 гадоў.

Альбэрт Эйнштэйн

Большасьць грошаў Эйнштэйн па‑ранейшаму зарабляе дзякуючы продажу правоў на ягоную выяву. У мінулым годзе заробак навукоўца склаў 20 млн. даляраў. 18 красавіка 1955 г. ён памёр ува ўзросьце 76 гадоў сваёй сьмерцю.

Эндзі Ўорхал

А мастак Эндзі Ўорхал зарабляе грошы правамі на свае карціны. Буйныя маркі кшталту «Levi Strauss» не застаюцца абыякавымі да яго мастацтва. 22 лютага 1987 г. Уорхал памёр ува ўзросьце 58 гадоў ад ускладненьняў пасьля апэрацыі. У 2006 г. ён зарабіў 19 млн. даляраў.

Доктар Сэйс (Тэадор Гейзель)

Вынаходнік Грынча у мінулым годзе зарабіў 10 млн. даляраў дзякуючы продажу ягоных дзіцячых кніжак. Акрамя таго, цяпер Грынча можна пабачыць і на Брадвэі — 12 пастановак на тыдзень (на 4 болей за стандарт) гавораць самі за сябе. Доктар Сэйс памёр 24 верасьня 1991 г. ува ўзросьце 87 гадоў сваёй сьмерцю.

Рэй Чарлз

Не зьнікае і зацікаўленасьць музыкай і жыцьцём Рэя Чарлза. Вялікая частка з 10 млн. даляраў, якія ён зарабіў у 2006 г., паходзіць ад продажу DVD. 10 чэрвеня 2004 г. музыка памёр ува ўзросьце 73 гадоў ад праблемаў зь пячонкай.

Мэрылін Манро

Сымбаль галівудзкага глямуру яшчэ сёньня атрымлівае грошы дзякуючы рэклямным дамовам. Сярод апошніх праектаў – рэклямныя кампаніі «Dom Perignon» і «General Motors». Вялікая частка з заробленых у 2006 г. 8 млн. даляраў паходзіць ад продажу яе ўласнай сэрыі парфумы. 5 жніўня 1962 г. акторка ўва ўзросьце 36 гадоў памерла ад перадазіроўкі снатворных сродкаў.

Джоні Кэш

Джоні Кэш прадаў у 2005 г. «толькі» 2,8 млн. дыскаў у ЗША, у 2006 г. ужо цэлых 3,6 млн. Выпуск новага альбому «Personal File», дзе зьмешчаныя яшчэ раней невыдаваныя песьні, зрабіў значны ўнёсак у рост продажаў — у 2006 г. Джоні Кэш мог запісаць на свой рахунак 8 млн. даляраў. Ён памёр 12 верасьня 2003 г. ува ўзросьце 71 гадоў ад ускладненьняў дыябэту.

Джон Толкіен

Людзі фанацеюць ад гобітаў – дастаткова толькі паглядзець на колькасьць прададзеных DVD з трылёгіяй «Уладар Пярсьцёнкаў» за адзін мінулы год. Яны прынесьлі Толкіену 7 млн. даляраў. Аўтар памёр 2 верасьня 1973 г. ува ўзросьце 81 гадоў ад язвы.

Джордж Харысан

У чэрвені 2006 г. у Лас‑Вэгасе пачаўся паказ новага шоў пад назвай «Love», якое карыстаецца многімі песьнямі з рэпэртуару «Beatles». Гэта прынесла між іншым 7 млн. даляраў у кішэні Джорджа Харысана, які памёр ад раку 29 лістапада 2001 г. ува ўзросьце 58 гадоў.

Боб Марлі

Найвялікшая зорка рэгі ўсіх часоў па‑ранейшаму прадае вялікую колькасьць дыскаў. Акрамя таго, у 2006 г. на рынак выйшла падрабязная ілюстраваная біяграфія «Marley Legend», што, відаць, знайшла свайго чытача сярод шматлікіх ягоных прыхільнікаў. 7 млн. даляраў музыка атрымаў у 2006 г. Ён памёр 11 траўня 1981 г. ува ўзросьце 36 гадоў ад раку. Дарэчы, 6 лютага ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначыць ягоны 62-і дзень народзінаў.

Каментары

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць