У тым ліку — Гюнеш, Litesound, Вікторыя Алешка. Не прайшлі адбору Ніна Багданава, Дразды, Іскуі Абалян.
Вызначаныя 15 удзельнікаў маштабнага тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі «Еўрафэст», які з’яўляецца нацыянальным адборачным турам міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне», паведаміў сёння журналістам кіраўнік праекта, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч,.
Падчас першага этапу праекта ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 115 заявак ад выканаўцаў, з якіх прафесійнае журы адабрала 15 артыстаў. Імі сталі групы
Thriller, Litesound, Nuteki, The Champions, «Эківокі», Гюнеш, Анастасія Віннікава, Юзары, Ганна Благава, Герман, дуэт Аляксандры Гайдук і Наталлі Балдзінай, Ян Жэнчак і група Outerplan, Алёна Ланская, Аўра, Вікторыя Алешка.
У паўфінале, які плануецца правесці 21 снежня на тэлеканале «Беларусь 1», журы і тэлегледачы абяруць не больш за 5 фіналістаў. Фінал праекта адбудзецца ў студзені 2012 года. Пераможца, які прадставіць Беларусь на
У гэтым «Еўрафэсце» таксама ўдзельнічалі Вера Карэтнікава і гурт
У склад журы ўвайшлі Іна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка, Мікалай Скорыкаў, кампазітары Юрый Вашчук, Леанід Шырын і Яўген Алейнік, харэограф Аляксандр Мяжэнны і прадзюсер Дзмітрый Баранаў.
Каментары