Лукашэнка перажывае, што суд па справе Канавалава і Кавалёва расцэньваюць як замову ўлады
Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Руская служба навін» Сяргею Дарэнку.
Аляксандр Лукашэнка кожны дзень думае пра лёс Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, прыгавораных да смяротнай кары па справе аб тэракце ў мінскім метро. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Руская служба навін» Сяргею Дарэнку.
Інтэрв’ю было дадзена 13 снежня ў Мінску. Сёння з 16.03 да 17.00 па мінскім часе яно павінна трансліравацца ў эфіры «Рускай службы навін» (РСН). Аднак яго фрагменты пачалі з’яўляцца ўжо зараз на сайтах РСН і дзяржаўнага агенцтва БелТА.
«Самая страшная функцыя — гэта калі ты падпісваеш указ, дзе чалавека нельга памілаваць,— сказаў Лукашэнка. — Асабліва ў Беларусі, таму што ў нас ёсць пажыццёвае зняволенне і выключная мера пакарання. І калі ёсць хоць самае дробнае сумненне, хоць крышку…
Хоць пажыццёвае заключэнне, як многія кажуць, гэта страшней, чым смяротная кара, бо чалавек у клетцы сядзіць, груба кажучы. Але тым не менш раптам ты памыліўся і ўзяў на сябе?»
Паводле слоў Лукашэнкі, ён прыме рашэнне аб тым, памілаваць ці не Канавалава і Кавалёва, пасля таго як яму дадуць усе неабходныя дакументы. Пры гэтым ён зазначыў, што спачатку ўсе дакументы праходзяць праз спецыяльную камісію па памілаванні пры прэзідэнце.
Разам з тым беларускі кіраўнік лічыць недапушчальным, што нехта разыгрывае гэту сітуацыю ў палітычных мэтах.
«Я перажываю за тое, што ёсць людзі, якія пачынаюць разыгрываць гэта зноў жа ў палітычных мэтах: „Я чалавек біты ўжо, я ўсё гэта разумею, але ніяк не магу дагэтуль змірыцца, калі пачынаюць абвінавачваць ва ўсіх грахах», — заявіў Лукашэнка.а-а , дык гэта там заказ улады“, яшчэ чагосьці і гэтак далей.
«Вось я думаю: добра, але калі здзелка (вы — улада, я — злачынца), калі ёсць здзелка, дык я ж вам нешта павінен паабяцаць, — прадоўжыў ён. — Ну калі чалавеку смяротную кару даюць, за што ж ён будзе адмазваць, груба кажучы, гэту ўладу?
Галоўным для яго было, каб следства адпрацавала ўсе версіі.Лукашэнка сцвярджае, што кантраляваў ход расследавання «кожны дзень, кожную гадзіну следства».
«Калі мне паведамілі пра тое, што знойдзены гэтыя людзі, я дзесяць разоў перачытаў гэтае паведамленне, адклаў убок: „Добра, затрымалі“. А ў нас жа былі і іншыя версіі. Я кажу: „Адпрацоўвайце іншыя версіі. А раптам гэта не так?“ Таму следчыя, група ўзялася за гэту асноўную версію, пачала іх дапытваць. Але я мучыў следства, каб яны іншыя версіі разглядалі. Ну, а раптам… Таму што гэта неверагодна для Беларусі было», — сказаў Лукашэнка.
«І
вось усюды мне пастаянна паведамлялі адно: „Я хацеў дэстабілізаваць становішча“,— ён кажа. Другі, той адразу павіс, таму што разумеў, куды ўляпаўся. Так, напэўна, абодва разумелі і да гэтага. Але той яшчэ на нешта, відаць, спадзяваўся, а гэты для сябе адразу вырашыў, што яго ніхто не пашкадуе, што будзе першым чалавекам у Беларусі, які гэта ўчыніў. Пры чым тут улада?» — цытуе Лукашэнку БелТА.
Нагадаем, 30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі прызнаў
Каментары