Меркаванні88

Merry Christmas і Happy Hanuka

Захавайма не толькі веру, але і традыцыі бацькоў, заклікае ў сваім калядным звароце айцец Аляксандр Надсан.

Cорак гадоў таму я наведаў першы раз Амерыку. Быў якраз перадкалядны час. Што мяне ўразіла амаль адразу пасля высадкі з самалёта ў Нью-Ёрку — гэта рэкламы на ўсіх вялікіх крамах і ўстановах з пажаданнямі Merry Christmas (вясёлых Калядаў, і тут жа побач Happy Hanuka (Вясёлай Ханукі).

Ханука — свята габрэйскае, якое прыпадае прыблізна ў той самы час, што і Каляды.
Як і Каляды — гэта радаснае свята, «свята сьвятла», калі габрэі ўспамінаюць аднаўленне ў 165 г. да нараджэньня Хрыста ў Ерусаліме сьвятыні, якую знішчылі ворагі, пад чыім панаваннем тады апынулася Палестына, і якія хацелі «ашчаслівіць» габрэяў, змусіўшы іх адмовіцца ад веры ў адзінага Бога і традыцыі бацькоў, і далучыцца да «вышэйшай» паганскай культуры іхніх заваёўнікаў.

Аднак «няўдзячныя» габрэі адмовіліся ад такіх дабрадзействаў, паўсталі супраць сваіх захопнікаў і, нягледзячы на няроўныя сілы, перамаглі іх, захаваўшы непарушнай сваю веру і вернасць традыцыям сваіх бацькоў. Стрыжневым пунктам гэтай веры было чаканне Месіі для аднаўлення Валадарства Божага, што і здарылася з прыйсцем на свет Госпада нашага Ісуса Хрыста, нараджэнне якога мы цяпер святкуем.

Такім чынам свята Ханукі мае прамое дачыненне да нашых Калядных святаў. Яно дае нам таксама шмат матэрылу да роздуму аб важнасці захаваць не толькі веру, але і вернасць традыцыі бацькоў, мець смеласць бараніць яе і не паддацца спакусе далучыцца да «вышэйшай» чужой культуры. Вось гэтую думку хачу пакінуць да развагі вам, дарагія чытачы, у гэты радасны дзень нараджэння Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста.

Каляды 2011, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа а. Аляксандар Надсан, Лондан

Каментары8

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць