Свет

Суркова выдалілі з Крамля перад прэзідэнцкімі выбарамі

Галоўнага паліттэхнолага перавялі ва ўрад.

Прэзідэнт «Фонду эфектыўнай палітыкі» Глеб Паўлоўскі, які шмат гадоў прапрацаваў з Крамлём пры Уладзіславу Суркову, назваў яго пераход на пасаду віцэ-прэм’ера «выдаленнем» перад прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх, на яго думку, будуць задзейнічаны іншыя паліттэхналагічныя прыёмы, «больш грубыя» , а палітолаг Станіслаў Бялкоўскі пагадзіўся з тым, што Суркоў «прайграў чарговую апаратную бітву».

«Сыход Суркова — гэта не столькі прызначэнне, колькі выдаленне.

Суркоў выносіць на сваіх падносках стары палітычны Крэмль, які быў праграмуючым блокам у сістэме, якая будавалася з канца 1990-х»,
 — сказаў Паўлоўскі.

На яго думку,

сыход Суркова з Крамля азначае, што «суркоўскае дырыжыраванне» не будзе мадэллю прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

«Становяцца больш верагоднымі нейкія новыя фарматы, з аднаго боку папулісцкія, а з другога — адміністрацыйныя. Такія, больш грубыя», — выказаў меркаванне Паўлоўскі.

У аўторак прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў, што Суркоў стане віцэ-прэм’ерам па мадэрнізацыі.

«Мядзведзеў апошнія тыдні паводзіць сябе нечаканым для Пуціна чынам, і Пуцін цалкам можа разглядаць гэта як небяспечныя паводзіны, небяспечныя нявызначанасцю, якая можа парушыць сцэнар выбарчай кампаніі», — дадаў паліттэхнолаг. Пасля сыходу Суркова першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі стаў Вячаслаў Валодзін, які ўзначальваў апарат урада і штаб «Народнага фронту» на выбарах у Дзярждуму.

Суркова і Валодзіна сталі параўноўваць пасля з’яўлення «Народнага фронту».

Эксперты загаварылі пра канкурэнцыю паміж штабамі напярэдадні выбараў у Дзярждуму,
на якіх перамогу павінна была атрымаць «Адзіная Расія».

«Гэта чарговая апаратная перамога Вячаслава Валодзіна над Уладзіславам Сурковым, — ацаніў сыход Суркова палітолаг Станіслаў Бялкоўскі. — Хоць Суркоў атрымаў магчымасць далей развіваць свае праекты ў галіне мадэрнізацыі і інавацыі,

яго рэзкія выступы на мяжы фолу перад сваім пераходам ва ўрад кажуць аб тым, што ён прайграў чарговую апаратную бітву».

«Пуцін будзе весці прэзідэнцкую гонку з значна больш выгадных і зручных пазіцый», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць