Эканоміка

Мінгарвыканкам падрыхтаваў два рашэнні аб абмежаванні росту цэн

Мінгарвыканкам падрыхтаваў два рашэнні аб абмежаванні гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары і паслугі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 28 снежня паведаміў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавой палітыкі Мінгарвыканкама Сяргей Міцянскі.

Паводле яго слоў, першае рашэнне прайшло ўзгадненне ў Мінюсце і павінна быць апублікавана ўжо сёння. Ім устаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі на яблыкі, апельсіны, лімоны, агуркі і памідоры ў памеры 25%.

Праект другога рашэння знаходзіцца на ўзгадненні ў Мінюсце.

«Спадзяюся, што ў найбліжэйшыя дні яно будзе прынята і апублікавана»,
 — адзначыў Міцянскі. Паводле яго слоў, у ім устаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі на тавары для дзяцей, гранічныя тарыфы на паслугі па рамонце абутку, панчошна-шкарпэтачныя вырабы (25%) і на сінтэтычныя мыйныя сродкі і гаспадарчае мыла (25%).

Пастановай Саўміна ад 7 снежня быў істотна пашыраны пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца дзяржавай.

Як адзначыў Міцянскі, рашэнне аб абмежаванні гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары і паслугі дазволіла знізіць тэмпы інфляцыі. Так, паводле звестак статыстыкі, за трэці тыдзень снежня інфляцыя склала 0,2%, у той час як за першыя два тыдні снежня рост цэн склаў 1,5%. «Тэмпы знізіліся, і інфляцыя запавольваецца», — рэзюмаваў спецыяліст.

Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам праводзіць работу, каб да канца снежня ўсплёску цэн не было. «Гэта тычыцца не толькі сацыяльна значных тавараў. Мы заключылі пагадненні з гандлёвымі арганізацыямі, каб тавары, запатрабаваныя насельніцтвам перад Новым годам, прадаваліся па даступных цэнах з гандлёвай надбаўкай не больш чым 30%», — патлумачыў начальнік упраўлення. Ён таксама запэўніў, што такая работа працягнецца і ў наступным годзе з мэтай выканання даручэнняў урада па тэмпах інфляцыі ў межах 19–22%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць