Свет22

Латышскую мову страшыць прыклад беларускай

«У Латвіі немагчымае раўнапраўнае ўжыванне латышскай і расійскай моваў», — заявіла старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і культуры парламента Латвіі Іна Друвіеце («Адзінства»).

Дзве дзяржаўныя мовы існуюць у Беларусі, і, на думку Друвіеце, гэта ўдалы прыклад таго, што можа адбыцца ў Латвіі, калі рэферэндум аб прысваенні расійскай мове статусу другой дзяржаўнай скончыцца поспехам.

Пазіцыі беларускай мовы за савецкім часам былі слабейшыя, чым латышскай.
З 1990 па 1995 год беларуская мова была адзінай дзяржаўнай, і пачаўся імклівы працэс яе адраджэння.

Пачынаючы ж з 1995 года, калі статус дзяржаўнай атрымала ў Беларусі і расійская мова, беларуская хутка страціла свае сацыялінгвістычныя функцыі.

У канкурэнцыі дзвюх дзяржаўных моваў перамагае мова з больш высокай эканамічнай каштоўнасцю і вялікай колькасцю тых, хто на ёй размаўляе ў краіне і рэгіёне.

На латышскай мове гавораць 1,3 млн чалавек, на расійскай — прыкладна 300 млн чалавек ва ўсім свеце. Расійская мова мае высокую рэгіянальную эканамічную каштоўнасць і вельмі моцную інфармацыйную прастору, у тым ліку на тэрыторыі Латвіі. Такая гіпатэтычная канкурэнцыя прывяла б да страты латышскай мовай сваіх пазіцый.

«Я спадзяюся, што вялікая частка грамадства зразумее, што можа адбыцца», — сказала дэпутат.

Яна адзначыла таксама, што няведанне латышскай мовы перастала быць праблемай — толькі 10% насельніцтва Латвіі ведае яе дрэнна ці не ведае наогул. Гэтаму выкліку Латвія дала рады. Наступнае пытанне — ужыванне мовы, і тут ёсць сур’ёзныя праблемы, якія нельга вырашыць ні ў сістэме адукацыі, ні мерамі з боку дзяржавы. Гаворка павінна ісці пра стаўленне грамадства, сказала дэпутат.

На яе думку, асноўнай перашкодай ёсць празмерная талерантнасць латышоў да неўжывання дзяржаўнай мовы.

«Калі няма попыту, няма і жадання і неабходнасці гаворыць па-латышску», — патлумачыла яна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць