Усяго патроху2424

Беларусцы, што нарадзіла на польскай мяжы, выставілі рахунак 9 тыс. даляраў

У такую ​​суму абышлося дваццацідзённае знаходжанне ў клініцы маці і дзіцяці.

Гісторыя пра тое, як у пачатку студзеня мінчук Валянцін Юрчанка ў аўтамабілі прыняў роды ў сваёй жонкі на польскай мяжы, абляцела польскія і беларускія СМІ. Немаўля з’явілася на свет на сёмым месяцы, і яго разам з мамай змясцілі ў клініку. Цяпер бацькі знаходзяцца ў шоку: за лячэнне беластоцкі шпіталь выставіў рахунак каля 9 000 даляраў.

У такую ​​суму абыйшлося дваццацідзённае знаходжанне ў клініцы маці і дзіцяці.

— Я быў у шоку, калі ўбачыў рахунак, — кажа тата маленькага Мішы Валянцін Юрчанка, — Зразумела, такіх грошай у мяне няма. Я працую ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Самі ведаеце, які заробак у бюджэтнікаў.

Страхавая кампанія адмовілася кампенсаваць кошт лячэння, спаслаўшыся на тое, што страхоўка не распаўсюджваецца на роды.

— Цяпер нам трэба даказаць, што заўчасныя роды прадстаўлялі пагрозу жыцця маёй жонкі, — тлумачыць Валянцін.

Па словах генеральнага консула Беларусі ў Беластоку Аляксандр Берабені,

беластоцкі шпіталь не патрабуе ў беларусаў неадкладна аплаціць кошт.

— За лячэнне жанчыны заплаціць яе муж, а грошы для маленькага Мішы гатовы пералічыць польскі фонд, які дапамагае неданошаным дзецям, — запэўнівае Аляксандр Берабеня. — Акрамя таго, паступіла прапанова ад фірмы «Снежка» — вядомага вытворцы фарбаў. Яе кіраўніцтва таксама гатова дапамагчы аплаціць рахунак за лячэнне дзіцяці.

У консульства тэлефанавалі жыхары Беластока, якія прачыталі аб гэтай гісторыі ў мясцовай газеце. Людзі турбаваліся, як адчувае сябе дзіця і яго мама.

— Сёння я бачыў Мішу і яго маму Святлану. Яны здаровыя і выпісваюцца з клінікі, — дадаў генеральны консул. — Міша падрос, пры нараджэнні ён важыў 1700 грамаў, а цяпер — ужо 2800. Спадзяюся, ужо ўвечары немаўля вернецца на радзіму.

Каментары24

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць