Грамадства

Іранскую і вэнэсуэльскую нафту Беларусь будзе атрымліваць цераз балтыйскія порты

Пра гэта заявіў першы віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка.

Балтыйскія партовыя тэрміналы плануецца задзейнічаць для транспарціроўкі венесуэльскай і іранскай нафты ў Беларусь. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Пад яго старшынствам сёння ў Віцебску праходзіць выязное пасяджэнне Камісіі па павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Вядома, пытанне транспарціроўкі нафты праз балтыйскія партовыя тэрміналы другаснае — перш за ўсё неабходна вырашыць, калі і адкуль браць нафту, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Ён адзначыў, што Беларусь вядзе работу па разведцы і даследаванню нафтаносных раёнаў у Венесуэле і Іране. Пачаць здабычу нафты там плануецца праз 3‑4 гады. Тады балтыйскія партовыя тэрміны і будуць запатрабаваны, пачнецца аднаўленне транспартнай структуры, напрыклад, нафтаправода Вентспілс — Наваполацк.

Цяпер задзейнічаць прыбалтыйскія партовыя тэрміналы эканамічна нявыгадна, паколькі расійская нафты з існуючай увазной пошлінай $53 за тону каштуе Беларусі танней, чым калі б яна закуплялася на сусветных біржах, растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць