Культура77

Віцебец пераклаў і выдаў за свой кошт «Сiдхартху» Г.Гесэ

Арцём Арашонак працаваў над перакладам тры гады, амаль столькi ж ствараўся i арыгiнальны твор.

Вiцябчан i не толькi жыхароў Прыдзвiння, але i ўсiх, хто цiкавяцца навiнкамi лiтаратуры, прыемна здзiвiў малады мясцовы перакладчык Арцём Арашонак.

Ён за асабiстыя грошы надрукаваў уласны беларускi пераклад кнiгi Нобелеўскага лаўрэата па лiтаратуры Германа Гесэ «Сiдхартха» на беларускую мову. Над перакладам хлопец працаваў тры гады, амаль столькi ж ствараўся i арыгiнальны твор (1919—1921). I Арцём цалкам ажыццявiў даўнюю сваю мару. З гэтым яго павiншавалi вiцебскiя iнтэлектуалы i нават дыпламаты: ганаровы Генеральны консул Швейцарыi i афiцыйны прадстаўнiк пасольства Германii даслалi энтузiясту адпаведныя лiсты. Сёлета ў Еўропе святкуецца 130‑годдзе Гесэ — пiсьменнiка i мастака. Цiкава, што сам Янка Купала яшчэ ў 1923‑м пераклаў верш Гесэ «У iмгле». А Гесэ, наадварот, «адкрыў Еўропе частку купалаўскай творчасцi». Былi i iншыя перакладчыкi — аматары твораў Гесэ.

Арцём Арашонак нарадзiўся ў 1981‑м. У 2004‑м скончыў Вiцебскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя П.М. Машэрава. Пакуль што, як кажуць, «на вольных хлябах». Тыраж перакладу «Сiдхартхi» невялiкi: каля 300 экзэмпляраў. Мiж iншым, праз Iнтэрнэт яго кнiга паспяхова прапаноўваецца ў «вiртуальнай краме»... Сам перакладчык па больш прывабнай цане распаўсюджвае кнiгу сярод зацiкаўленых знаёмых. Дзiўна? Нават чарга з’явiлася ў памяшканнi вiцебскай «Музычнай гасцiнай» з лiку жадаючых атрымаць экзэмпляр з аўтографам перакладчыка.

Выбар «Сiдхартхi» для перакладу, як тлумачыць Арцём Арашонак, быў абумоўлены культурнай значнасцю, глыбiнёй гэтага твора («Сiдхартха» перакладзена на ўсе найбольш распаўсюджаныя мовы, а таксама на 12 дыялектаў Iндыi!).

Мiж iншым, «Сiдхартха» ў 1970‑я, аказваецца, карысталася вялiкай папулярнасцю сярод моладзi. Бо аўтар Гесэ (1877—1962) у свой час пакiнуў сям’ю, жыў у асяроддзi самай беднай касты ў Iндыi, пазнаў любоў, але ж адмовiўся ад жанчыны, разбагацеў, потым адмовiўся i ад вялiкiх грошай... Мо такiм чынам i можна стаць Нобелеўскiм лаўрэатам?

Малады таленавiты перакладчык рыхтуе да выдання i iншыя кнiгi не менш знакамiтых нямецкамоўных аўтараў: гэта Э.М. Рэмарк («Восеньскае падарожжа летуценнiка»), Паўль Маара («Якаб i бамбiза»).

Аляксандр ПУКШАНСКI, «Звязда»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве14

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве14

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць