Усяго патроху3131

Мінсельгасхарч: Свіней у Навагрудскім раёне знішчылі ў рамках вучэнняў

Такім чынам адпаведныя службы вучыліся змагацца з афрыканскай чумой свіней.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу ў аўторак размясціла на сваім сайце афіцыйную інфармацыю пра дзеянні санітарных службаў у Навагрудскім раёне.

Раней з’явілася інфармацыя, што ў вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна санітарныя службы знішчылі свіней з прыватных падворкаў. Нібыта, у вёсцы была выяўленая афрыканская чума свіней.

Вяскоўцы паведамілі журналістам, што ім пачалі выплочваць кампенсацыю з разліку 15 тысяч рублёў за кілаграм. Свіней спалілі — акурат так змагаюцца з чумой.

З паведамлення міністэрства вынікае, што

«на тэрыторыі Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Гродзенскай вобласці 16—18 лютага 2012 года былі праведзены рэгіянальныя вучэнні ў рэжыме максімальна набліжанай да рэальных умоў абстаноўкі, з прымяненнем эфекту нечаканасці і адпрацоўкай ўсіх канкрэтных дзеянняў і прафілактычных мерапрыемстваў».

Адным з асноўных патрабаванняў міністэрства і Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду да кіраўнікоў мясцовых органаў улады з’яўляецца арганізацыя і правядзенне абласных і рэгіянальных вучэнняў па адпрацоўцы дзеянняў тэрміновага рэагавання на выпадак узнікнення захворванняў. «Практыка правядзення такога роду вучэнняў рэкамендавана Міжнародным эпізаатычным бюро», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Варта адзначыць, што

афіцыйныя тлумачэнні міністэрства з’явіліся праз пяць дзён пасля вучэнняў на Навагрудчыне.

Да гэтага часу ні прадстаўнікі мясцовых уладаў, ні супрацоўнікі ветэрынарных установаў, ні чыноўнікі міністэрства не каментавалі сітуацыю. Так, карэспандэнту «НН» ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі райвыканкама супрацоўніца заявіла: «Я не спецыяліст. Званіце начальніку альбо ў ветлячэбніцу». Супрацоўнік раённай ветстанцыі паведаміў, што «не мае такой інфармацыі, у нас у раёне ўсё добра».

Маўчанне ўладаў прывяло да панічных настояў сярод вяскоўцаў.

Як паведамілі «НН» жыхары абодвух раёнаў пачалі рэзаць свіней, не чакаючы гасцей з ветслужбы. Карціна была фантасмагарычная.

Едзеш пад Навагрудкам — у кожнай вёсцы смаляць кабаноў.

Людзі ў разгубленасці — калі гэта былі вучэнні, то навошта было забіваць і спальваць свіней.

Па неафіцыйнай інфармацыі, супрацоўнікам аднаго са свінакомплексаў у Карэліцкім раёне пад пагрозай звальнення загадалі звесці з прыватных падворкаў свіней.

Жыхары Нязнанава распаўсюджваюць чутку, што з восені ў аднаго з мясцовых фермераў сапраўды адбылася паморка на свінні, але гаспадар нікуды не звяртаўся, а свіней закапаў.

І што, маўляў, калі аналізы пацвердзяць факт афрыканскай чумы, то, паводле нормаў, свіней прыйдзецца спаліць у радыусе 30 кіламетраў вакол.

Загадкавасці гісторыі дадае і той факт, што ў аўторак з Нязнанава супрацоўнікі міліцыі выдалілі журналістаў, якія прыехалі рабіць туды рэпартаж.

Як паведамляе «Салідарнасць», пад раздачу трапіў і іх фотакарэспандэнт Сяргей Балай. Ён расказаў, што ў вёсцы адбываюцца дзіўныя рэчы. Мясцовыя жыхары пазбягалі журналістаў. У вёсцы на той момант адбывалася дэзінфекцыя падворкаў.

Неўзабаве пад’ехалі некалькі міліцэйскіх аўто з Навагрудка. Двое падпалкоўнікаў заявілі, што на тэрыторыі, дзе праводзяцца вучэнні, журналістам знаходзіцца нельга.

Фотаздымкі прымусілі выдаліць.

На пытанне, што за вучэнні і на якой тэрыторыі яны праходзяць, прагучаў адказ, што гэта засакрэчаная інфармацыя.

З размоў з некаторымі вяскоўцамі рэпарцёрам ўсё ж такі ўдалося высветліць, што ў мінулую пятніцу на падворкі прыязджалі супрацоўнікі ветстанцыі і міліцыі, збівалі замкі, забівалі свіней і вывозілі. Гэта адбывалася, у тым ліку, і ў адсутнасць гаспадароў.

Каментары31

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць