Эканоміка

У Беларусі спыняюць вытворчасць тэлевізараў без прыёму лічбавага сігналу

У Беларусі ў першым квартале 2012 года будзе спынена вытворчасць тэлевізараў без магчымасці прыёму лічбавага сігналу. Пра гэта 29 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік аддзела бытавой тэхнікі ўпраўлення бытавой тэхнікі і электронікі Міністэрства прамысловасці Мікалай Глазко.

«У Міністэрстве прамысловасці складзены графік, які дазваляе на працягу 2012 года перайсці на вытворчасць тэлевізараў, прыстасаваных толькі для прыняцця лічбавага сігналу», — зазначыў Глазко. У гэтай праграме бяруць удзел два беларускія вытворцы тэлевізараў — «Гарызонт» і «Віцязь». Паводле графіка, вытворчасць тэлевізараў, якія не будуць прымаць лічбавы сігнал, будзе поўнасцю спынена ў першым квартале. «Гэта значыць на прылаўках будзе з’яўляцца ўсё большая колькасць такой тэхнікі, якая дазваляе ісці ў нагу з часам», — заключыў прадстаўнік Мінпрама.

Разам з тым, працягнуў ён, дынаміка попыту на такую прадукцыю выклікае ў спецыялістаў Мінпрама «пэўную занепакоенасць». У прыватнасці, паказчыкі росту попыту на гэту прадукцыю пакуль «больш чым сціплыя». «Калі ў 2010 годзе было прададзена прыблізна пяць тысяч лічбавых тэлевізараў, то ў 2011-м — прыкладна 10 тысяч. Гэта кропля ў моры ў параўнанні з тымі аб’ёмамі, якія трэба будзе рэалізаваць», — зазначыў Глазко.

Ён падкрэсліў, што, паводле некаторых ацэнак, колькасць аналагавых тэлевізараў у Беларусі складае больш як 2 млн. «Таму, з нашага пункту гледжання, тут пакуль складваецца сітуацыя адкладзенага попыту, і мы стаім на парозе прарыву і масавага попыту на гэтыя прадукты», — сказаў Глазко.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць