Меркаванні1414

Булгакаў: Лукашэнка не мае шанцаў на перамогу ў дыпламатычнай вайне

Галоўным эфектам будзе павелічэнне ўвагі да беларускага выпадку.

Дыпляматычныя вайна супраць эўрапейскіх дыпмісій цалкам прадказальная з пункту гледжаньня беларускага назіральніка.

Гэта ўсяго толькі адна з войнаў, якую вядзе Лукашэнка, каб утрымаць свой рэжым адзінасобнай улады:
інфармацыйнай вайны, каб захаваць кантроль за мазгамі насельнікаў Беларусі, культурнай вайны, каб ня даць разьвіцца нацыянальнай беларускай ідэнтычнасьці. Нарэшце, паколькі
зь зьяўленьнем Інтэрнэту і спадарожнікавай тэлевізіі Лукашэнка церпіць паразу за паразай у гэтых войнах,
яго воінству кадэбістаў, судзьдзяў, турэмшчыкаў, ідэолягаў, чэсных журналістаў, амонаўцаў і протчых байцоў трэба ясна паказаць, хто яшчэ ў хаце пахан.

Дыктатары ва ўсім сьвеце ваяўнічыя, незгаворлівыя, схільныя да параноі, пошуку ворагаў.
У нейкі момант ў зьнешняй палітыцы яны пачынаюць ужываць сродкі і мэтады, апрабаваныя ў палітыцы ўнутранай. (Практычнай сэгрэгацыі беларускага грамадзтва на расейскамоўную большасьць і беларускамоўных «адмарозкаў» тут адпавядае перасьлед польскай і эўрапейскай дыпмісій пры паблажлівым стаўленьні да ўсіх астатніх.)
Пры гэтым яны хістрыя і помсьлівыя, і ўсе свае заганы звычайна прыпісваюць тым, ад каго зыходзіць пагроза іх уладзе —
апазыцыйным палітыкам, шараговым нацыяналістам, супрацоўнікам незалежных мас-мэдыяў або дзеячам грамадзянскай супольнасьці.

Дыпляматычная вайна Лукашэнкі з Эўропай, толькі пачыўшыся, ужо прайграная.
Адзіны спосаб ператрываць для дыктатара — лішні раз не нарывацца на непрыемнасьці. Не будзіць ліха пакуль ціха. Лукашэнка выйшаў на сьцяжыну вайну — і лішні раз паказаў Эўропе неадэкватнасьць створанага ім рэжыму.
Магчыма, Эўропа ў адказ так і не абвесьціць эмбарга на пастаўкі беларускай прадукцыі. Але дакладна рэакцыяй будзе павелічэньне ўвагі да беларускага выпадку,
што выльецца ў новыя кантакты, мазгавыя штурмы, праекты і праграмы — якіх бы не было, не пачні Лукашэнка гэтую вайну.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць