Культура44

Флэш-мобы «Авангарда»

Марат Абрамоўскі пачынаў разам з Вячаславам Дзіянавым, але сканцэнтраваўся на забаўляльных флэш-мобах.

«Нідзе больш, як у нашай краіне, няма столькі незанятых «рынкавых нішаў» для дзейнасці», — лічыць стваральнік моладзевай суполкі «Авангард» Марат Абрамоўскі.

У большасці моладзі «Авангард» асацыюецца з флэш-мобамі. Хто не ў тэме: уявіце, што частка людзей у нейкім месцы раптам пачынае выконваць аднолькавыя дзеянні. Напрыклад, абдымацца, кідацца снежкамі ці пускаць нябесныя ліхтарыкі. Дык вось гэта і ёсць флэш-моб.

Значным этапам развіцця «Авангарда» стаў флэш-моб «Мокрыя войны» ля Опернага тэатра, які адбыўся мінулым летам на 3 Ліпеня.
Больш за 1000 удзельнікаў акцыі весела аблівалі вадой адзін аднаго. А вось яе арганізатара выклікалі на допыт. Калі Абрамоўскаму сказалі «развязваць шнуркі» і адправілі ў трохдзённы «тур» на Акрэсціна, ён зразумеў: трэба легалізавацца. Закон пра масавыя мерапрыемствы ніхто не адмяняў. Як кажуць, хоць і «dura», але «lex».

Наступныя флэш-мобы праводзіліся з дазволу гарадскіх уладаў.

Першай легальнай акцыяй сталі фры-хагс («бясплатныя абдыманкі»).
«Дабро» на яе правядзенне атрымалі з пятага разу (што значыць настойлівасць!). Затым — танцавальны флэш-моб у гандлёвым-цэнтры «Сталіца» і масавае пусканне нябесных ліхтарыкаў на плошчы Бангалор у знак барацьбы са СНІДам.

Асноўная мэта «Авангарда» — адукацыйная.
Удзельнікі «Англійскага клуба» вывучаюць мову, выкарыстоўваючы элементы гульні. А задача нядаўна створанага «Кніжнага клуба» — выхоўваць інтэлігентаў. «Авангард» скіраваны на тых, хто мае ўласныя ідэі і жадае іх ажыццявіць.

Цяпер ідзе праект па «ўпрыгожваніі» гарадскіх сметніц. «Мінск лічыцца чыстым горадам і адначасова шэрым. Гуляючы са словамі «чысціня» і «шэры», з’явілася ідэя размаўлёўваць сметніцы. Напрыклад, у выглядзе цмока», — кажа Абрамоўскі.

«Наша Ніва»: Адкуль у «Авангарда» грошы на рэалізацыю праектаў?

Марат Абрамоўскі: Я сам спансарую «Авангард». А крыніца маіх прыбыткаў — сямейны бізнэс (валодаем невялікай кандытарскай). З сакавіка мы ўводзім сімвалічныя сяброўскія зборы — 10 тысяч рублёў. Ну і шукаем альтэрнатыўныя крыніцы даходаў.

«НН»: Ці падтрымліваеш сувязь з былымі паплечнікамі з «Руху будучыні»?

МА: «Авангард» выйшаў з «Руху будучыні» ў 2010. Дзіянава цягнула на палітыку. Маё бачанне было іншым. Цяпер часам перапісваемся, але мы разышліся.

«НН»: З БРСМам не супрацоўнічаеце?

МА: «Авангард» — гэта альтэрнатыва БРСМ, і моладзь успрымае гэта пазітыўна. Мэтавая група ў нас аднолькавая. Мы не ўлазім у палітыку, і ў нас дастаткова паспяховыя рэалізаваныя праекты. БРСМ таксама мог бы арганізаваць танцавальны флэш-моб, але гэтага не зрабіў.

«НН»: То бок лезці ў палітыку ты не хочаш?

МА: Яшчэ ў дзяцінстве я хацеў стаць прэзідэнтам. Гэта мая жыццёвая мэта, але не на сённяшні дзень. Можа, год праз 10—15. Такую пасаду трэба заслужыць. Не дастаткова выйсці пакрычаць на плошчу, трэба рабіць рэальныя справы. Для мяне «Авангард» — гэта зарабіць «пункты» на перспектыву. Я паказваю, што я магу. Мы адыходзім ад чыста забаўляльнай дзейнасці, пераключаемся на сацыялку.

«НН»: Наколькі рэальна дасягнуць поспеху ў беларускіх рэаліях?

МА: Якраз у Беларусі стаць «кімсьці» нашмат прасцей. Мне дзіўна, чаму большасць маладых людзей хоча з’ехаць. Канечне, умовы не самыя спрыяльныя. Але і незанятых нішаў паболей. Бяры — не хачу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць