Ежа33

Coca-Cola пакуль не плануе мяняць для беларусаў «скандальны» фарбавальнік

Coca-Cola не плануе мяняць для беларусаў «скандальны» карамельны фарбавальнік, які змяшчаецца ў напоях кампаніі.

Пра гэта паведамілі ў ЗП «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Згодна з пазіцыяй навукоўцаў з Цэнтра па выкарыстанні дасягненняў навукі ў інтарэсах грамадства (CSPI), фарбавальнік, які змяшчае 4-метылімідазол (4-MI) можа правакаваць анкалагічныя захворванні. Прыняты ў Каліфорніі закон прадугледжвае, што прадукты, якія змяшчаюць больш за 29 мікраграмаў гэтага рэчыва, павінны ўтрымліваць маркіроўку пра пагрозу раку. У выніку абедзве кампаніі вырашылі змяніць рэцэптуры прыгатавання напояў для жыхароў Каліфорніі.

Новаўвядзенні пакуль чакаюць толькі жыхароў Каліфорніі, але ў далейшым могуць распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю ЗША.

Для жыхароў еўрапейскіх краін, у тым ліку і для Беларусі, змяняць рэцэптуры пакуль не плануюць, бо лічаць карамельны фарбавальнік бяспечным.

«Найбуйнейшыя сусветныя арганізацыі па харчовай бяспецы і ахове здароўя пацвярджаюць, што карамельны фарбавальнік, які змяшчае нязначныя колькасці 4-метылімідазола, з’яўляецца бясшкодным для выкарыстання ў напоях тыпу „кола“ і ўсіх іншых харчовых прадуктах», — адзначылі ў беларускай «дачцэ» ТНК. Так, афіцыйна ўхваліла карамель у якасці харчовага фарбавальніка Амерыканскае ўпраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў (FDA), якое скептычна паставілася да рашэння штата Каліфорніі.

«Пазіцыя штата не пацверджаная навуковымі дадзенымі, і рызыкі для грамадскага здароўя, якая б апраўдвала папераджальную маркіроўку нашай прадукцыі, няма, — лічаць у кампаніі.
 — Гэтыя змены пакуль не датычаць Еўропы, але з часам магчымае пашырэнне выкарыстання новага віду карамелі для аптымізацыі і спрашчэння сістэм лагістыкі і вытворчасці».

Што цікава, выкарыстанне новага віду карамелі, як падкрэслілі ў беларускай «дачцэ», не ўплывае на смак і колер напою Coca-Cola. Гэта значыць, пры жаданні вытворца напояў можа без шкоды якасці паменшыць узровень утрымання 4-метылімідазола для беларускіх, як і для ўсіх еўрапейскіх, спажыўцоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць