Здарэнні11

Затрыманы ў Мінску наркакур'ер вёз какаіну на 130 тысяч даляраў

Яго затрымалі на чыгуначным вакзале.

Становяцца вядомыя падрабязнасці затрымання 20 сакавіка ў Мінску грамадзяніна Расіі, наркакур'ера, у якога выявілі больш за кілаграм какаіну.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, кошт канфіскаванага наркотыку складае каля 130 тысяч даляраў, у партыі прыкладна 4 тысячы дозаў.

Паводле інфармацыі УУСТ МУС, вечарам 20 сакавіка

падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па прадухіленні і раскрыцці супрацьпраўных дзеянняў з несапраўднымі дакументамі, на сталічным чыгуначным вакзале супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі 35-гадовага грамадзяніна РФ, жыхара Санкт-Пецярбурга.
Па словах затрыманага, ён працуе мэнэджарам па пастаўках у гіпермаркеце.

Напярэдадні спецаперацыі ў Мінскі аддзел транспартнай міліцыі паступіла інфармацыя, што пасажыр набыў квіток на цягнік да Санкт-Пецярбурга па пашпарце, які лічыцца як згублены каля 10 гадоў таму. Перад пасадкай у вагон міліцыянты папрасілі мужчыну прад'явіць дакументы. Расеец паказаў два пашпарты: расейскі (на імя свайго брата) і беларускі (выкарыстаны падчас куплі квітка). Каб высветліць асобу затрыманага, яму прапанавалі прайсці ў аператыўна-дзяжурную службу. Замест гэтага малады чалавек паспрабаваў уцячы.

Спыніць яго ўдалося на вуліцы Дружная паблізу станцыі Мінск-Пасажырскі.

Пры асабістым ператрусе

ў маладога чалавека быў знойдзены скрутак з рэчывам белага колеру, канфіскаваны для даследавання. Экспертыза паказала, што ў пакеце знаходзіцца асабліва небяспечны наркатычны сродак -- какаін -- масай больш за кілаграм.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны злачынства, канал паступлення наркотыкаў, правяраюць падследнага на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў, у тым ліку ў сферы незаконнага звароту наркотыкаў і псіхатропаў, а таксама высвятляюць, адкуль у затрыманага беларускі пашпарт.

Мяркуецца, што

какаін не прызначаўся для распаўсюду ў Беларусі: кур'ер, які не першы дзень знаходзіўся ў Мінску, транзітам ехаў з Украіны ў Расію.
Па адной з версій, месцам вытворчасці наркотыку з'яўляецца краіна ў Паўднёвай Амерыцы.

21 сакавіка ў дачыненні да затрыманага Кастрычніцкім (Мінска), раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК.

Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 13 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць