Эканоміка11

Лукашэнка канстатуе стабілізацыю сітуацыі ў эканоміцы і фінансах

Аб гэтым ён заявіў 17 мая, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы

«Перш за ўсё, я хацеў бы пачуць ад урада (раней мы гэта пытанне абмяркоўвалі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка), як вырашаюцца і будуць вырашацца пытанні, якія хвалююць насельніцтва. Эканоміка і фінансы на сённяшні дзень стабілізаваны. Мы дабіліся таго, чаго хацелі, і ў знешнім гандлі. Я думаю, у вас ужо ёсць дакладныя звесткі за першы квартал, і трэба было б падумаць аб тым, каб нашы людзі адчулі тое, што эканоміка стабілізавалася.

Я маю на ўвазе не толькі цэнаўтварэнне, трэба ўжо больш сур’ёзна глядзець на сур’ёзныя рэчы: будаўніцтва жылля, крэдытныя рэсурсы, іх цана і гэтак далей»,
— сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама пытанні маючага адбыцца візіту ў Беларусь прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі аб тым, што ён свой першы візіт зробіць у Беларусь 31 мая. Таму нам трэба падрыхтавацца па ўсіх напрамках і не толькі ў выніках супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй.

Патрэбны новыя напрамкі, новыя прапановы, якія дадуць магчымасць выбудаваць нашу палітыку на працяглую перспектыву. Таму трэба паглядзець з пункту гледжання эканомікі, палітыкі.
Няхай гэта будуць 3–5 пытанняў, над якімі мы будзем працаваць і якія мы можам прапанаваць для ўвагі і разгляду Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Лукашэнка.

Яшчэ адной тэмай, на якой акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, стала рэалізацыя дзяржаўных праграм. Ён цікавіўся тым, як ідзе будаўніцтва найбольш значных аб’ектаў, якія крокі робяцца па развіццю баваўнянага, ільнянога і камвольнага прадпрыемстваў. «Нам сапраўды трэба зрабіць прарыў у гэтых напрамках, і тады мы будзем гаварыць аб тым, што ў нас лёгкая прамысловасць, вобразна кажучы, заварушылася», — мяркуе ён.

Лукашэнка быў праінфармаваны аб бягучым стане спраў у эканоміцы, выніках яе работы за 4 месяцы, тых праблемных прадпрыемствах, па якіх былі спецыяльныя даручэнні прэзідэнта і аб шляхах іх вырашэння.

Як паведаміў прэм’ер-міністр, першыя чатыры месяцы работы эканомікі дэманструюць станоўчыя вынікі. Вялікая работа, якая праводзілася па даручэнню кіраўніка дзяржавы па імпартазамяшчэнню, таксама дае добры эфект, перш за ўсё ў частцы росту дадатнага сальда гандлёвага балансу.

Што датычыцца жыллёвай палітыкі, то было прапанавана ўсенароднае абмеркаванне далейшай стратэгіі развіцця гэтага напрамку ў Беларусі. Паводле слоў прэм’ер-міністра, паступіла больш за 200 розных прапаноў, большасць з якіх накіравана на пашырэнне льгот пры будаўніцтве жылля.

Лукашэнка даручыў да канца мая разгледзець гэтыя пытанні ва ўрадзе і далажыць для далейшай нарады ў кіраўніка дзяржавы і прыняцця канчатковага рашэння.

Акрамя таго, Лукашэнка быў падрабязна праінфармаваны аб будаўніцтве і мадэрнізацыі малочнатаварных ферм.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць