Эканоміка

У Віцебску лопаецца будаўнічы трэст

На мяжы банкруцтва апынулася яшчэ адно прадпрыемства будаўнічай галіны Віцебска.

ААТ «Віцебскі гарадскі будаўнічы трэст», больш вядомае пад старой назвай «473 УНР», падало адпаведную заяву ў Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці.

Былая ваенная будаўніча-мантажная арганізацыя так і не знайшла свайго месца ў грамадзянскім будаўніцтве, не здолела выжыць у канкурэнтнай барацьбе за добрыя замовы. Паводле дадзеных на канец сакавіка прадпрыемства мела крэдыторскую пазычанасць амаль на 19 млрд рублёў, а ў спісе яе крэдытораў — больш за 350 суб’ектаў гаспадарання.

Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці распачатая вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці ААТ «Віцебскі гарадскі будаўнічы трэст». Праз два месяцы будзе канчаткова вырашана, што рабіць з трэстам далей — ліквідаваць або падвяргаць працэдуры санацыі. Віцебскі гарвыканкам, які з’яўляецца трымальнікам 99,25% акцый прадпрыемства, прызнаў немэтазгодным яго дасудовае аздараўленне. Дарэчы, у камунальную ўласнасць Віцебска акцыі прадпрыемства бязвыплатна былі перададзеныя толькі ў 2010 годзе. Да гэтага моманту будаўнічая арганізацыя ўжо вяла незайзроснае існаванне. Наяўнасць устойлівай неплацежаздольнасці прадпрыемства пачалася больш за пяць гадоў таму, калі яно яшчэ знаходзілася ў рэспубліканскай уласнасці. З года ў год трэст працаваў з нязменна адмоўным вынікам. Так, за 2011 год страты прадпрыемства перавысілі 5 млрд рублёў, а годам раней прадпрыемства было ў мінусе амаль на 2,4 млрд Новыя заказы не дазвалялі выправіць становішча. Праз тое, што не было свабодных сродкаў, пастаянна былі праблемы з набыццём будаўнічых матэрыялаў, зрываліся тэрміны здачы аб’ектаў і рос кошт будаўніцтва. Праз нізкія заробкі назіраўся пастаянны адток кадраў.

Цяпер у трэст прызначаны антыкрызісны кіраўнік, якому трэба будзе скласці рэестр крэдытораў і пазыковых абавязанняў акцыянернага таварыства, а таксама зрабіць захады па захаванні яго маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць