Свет

15-ы казахскі памежнік знойдзены жывым у пячоры

Відавочна, у яго парушаная псіхіка, ён у ступары.

Знойдзены апошні з 15 памежнікаў пагранічнага паста «Арканкерген» у Алмацінскай вобласці Казахстана. Пра гэта паведамляе агенцтва Tengrinews.kz.

«Учора ён сам прыйшоў да паста. Пры ім быў пісталет. Відавочна, у яго парушаная псіхіка, ён у ступары», — сказаў суразмоўца агенцтва. Салдат тэрміновай службы выйшаў да згарэлага паста, дзе ў той час працавала следчая група. Па словах вайскоўца, увесь гэты час ён хаваўся ў пячоры непадалёк.

На мінулым тыдні памежны нарад пагранічнай заставы «Сары Боктэр» Ушаралскага пагранічнага атрада рэгіянальнага ўпраўлення памежнай службы «Шыгыс» (Усход), натрапіў у гарах на згарэлы будынак пагранічнага паста «Арканкерген», на якім у летні час нясуць службу 15 памежнікаў. На месцы трагедыі былі целы 14 памежнікаў, акрамя таго, у паляўнічай хатцы непадалёк знайшлі цела егера.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў назваў трагедыю на заставе тэрактам.

5 чэрвеня ў Казахстане абвешчаная нацыянальная жалоба.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома7

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам25

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома7

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць