Улада1212

Праляскоўскі: Стварэнне партыі на базе «Белай Русі» — надзённая неабходнасць

Пераўтварэнне ў палітычную партыю адбудзецца ўвосень.

Стварэнне палітычнай партыі на базе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» з’яўляецца надзённай неабходнасцю. Такое меркаванне выказаў сёння міністр інфармацыі Беларусі, член рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Праляскоўскі, выступаючы перад удзельнікамі справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Белая Русь».

Міністр падкрэсліў, што пытанне аб пераўтварэнні ў партыю будзе разглядацца восенню на рэспубліканскім з’ездзе арганізацыі.
«Лічу, што такая партыя патрэбна і павінна з’явіцца. „Белая Русь“ гатова да пераўтварэнняў, гатова стаць палітычнай партыяй», — падкрэсліў Алег Праляскоўскі, выказаўшы надзею, што такое рашэнне будзе прынята.

«Галоўным выклікам на новым этапе стане пераўтварэнне „Белай Русі“ ў суб’ект публічнай палітыкі з усімі яе атрыбутамі, наяўнасцю экспертаў па самых розных напрамках жыццядзейнасці, правядзеннем дыскусій, рэалізацыяй адзінай актыўнай палітыкі і г.д.», — сказаў Алег Праляскоўскі.
Ён нагадаў, што наша краіна жыве ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. «Хоць удзел у гэтых аб’яднаннях адпавядае эканамічным інтарэсам Беларусі, практыка паказала, што часта і ў гэтых арганізацыях неабходна праяўляць намаганні для адстойвання і абароны сваіх інтарэсаў. І тут палітычным партыям, грамадскім аб’яднанням, прафесійным галіновым асацыяцыям належыць асаблівая роля. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што стварэнне палітычнай партыі на базе нашай арганізацыі з’яўляецца надзённай неабходнасцю», — рэзюмаваў Алег Праляскоўскі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем12

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію9

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць