Улада

Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў «Витебский курьер» у арандаваным памяшканьні

26 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь задаволіў касацыйную скаргу заснавальніка газеты і адмяніў рашэнне Віцебскага гаспадарчага суда і яго апеляцыйнай інстанцыі па высяленні ЗАТ «Выдавецкі дом» Витебский курьер»

Недзяржаўная газета «Витебский курьер М» застаецца ў памяшканні, з якога яе спрабавалі выселіць на працягу апошніх чатырох месяцаў.

26 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь задаволіў касацыйную скаргу заснавальніка газеты і адмяніў рашэнне Віцебскага гаспадарчага суда і яго апеляцыйнай інстанцыі па высяленні ЗАТ «Выдавецкі дом» Витебский курьер» з памяшканняў, якія ён арандуе для офісу ў прадпрыемства «Элсан». Судовая справа накіравана для новага разгляду ў суд першай інстанцыі ‑‑ Віцебскі гаспадарчы суд.

Інтарэсы газеты ў судзе прадстаўлялі юрыст БАЖ Дзмітрый Зікрацкі і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Левінаў.

Нагадаем, рэдакцыя старэйшай недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Витебский курьер» у 2006 годзе пасля скасавання арэнды памяшкання ў віцебскага таксапарку вымушана была шукаць іншы офіс. Праз два месяцы пасля пераезду ў кастрычніку ў памяшканні ААТ «Элсан» рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара «Элсана» В.Дзмітрачэнкі, дзе паведамлялася аб скасаванні дамовы з «Витебским курьером». У лісце патрабавалася вызваліць памяшканне цягам 48 гадзін.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць