Грамадства22

Бяляцкі ўдастоены прэміі Петры Келі

Фонд імя Генрыха Бёля ўзнагародзіў віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцу Алеся Бяляцкага прэміяй Петры Келі, паведаміла жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.

Паводле слоў Пінчук, пра ўзнагароджанне ёй паведаміў у лісце былы пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль. У лісце адзначаецца, што прэмія прысуджана ў знак прызнання дзейнасці Алеся Бяляцкага ў адстойванні правоў чалавека ў Беларусі.

«Сардэчна віншую яго з гэтай узнагародай, якую ён заслужыў у асаблівай ступені. Імя Алеся Бяляцкага сімвалізуе асабістую прыстойнасць і самаадданасць у барацьбе за правы тых, хто зведвае рэпрэсіі», — піша Вайль.

Акрамя таго, паводле слоў Пінчук, дыпламат выказаў надзею, што Бяляцкі зможа атрымаць гэту прэмію ўжо восенню ў Берліне.

***

    Прэмія Петры Келі з 1998 года прысуджаецца асобам ці групам асоб за актыўны ўдзел у барацьбе за выкананне праў чалавека, негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў і абарону навакольнага асяроддзя. Прэмія была заснавана ў памяць вядомай палітычнай дзяячкі, якая брала ўдзел у стварэнні ў Германіі Партыі зялёных, Петры Келі (1947–1992). У апошнія гады ўзнагароды былі ўдастоены расійскі адвакат і праваабаронца Юрый Шміт, кітайскі адвакат Чжан Сычжы, актывістка па абароне правоў чалавека і экалогіі з Кеніі Вангары Маатай, якая пазней стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

    24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўзяў пад увагу, што гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Таксама суд не ўзяў пад увагу тое, што ўрон, які нібыта нанёс Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Бяляцкі адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2, дзе працуе ўпакоўшчыкам швейных вырабаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць