Грамадства1313

150 рабочых «Пінскдрэва» выйшлі з дзяржпрафсаюза

Апошняй кропляй стаў памер апошняга заробку.

Нязгодныя рабочыя сабраліся на стыхійны мітынг і вырашылі выйсці з дзяржаўнага прафсаюза.

Каля 100 заяў былі напісаныя адразу. Сабрана ўжо каля 150, збор ідзе далей, заявы будуць пераданыя на імя генеральнага дырэктара Аляксандра Судніка.

Усё адбылося ў адным са структурных падраздзяленняў холдынгавай кампаніі «Пінкдрэў» на заводзе габляванага шпону і мэблі.

Сітуацыю пракаментаваў Дзмітрый, рабочы:

— На столькі цяжкая зараз эканамічная сітуацыя ў працоўных, калі зарплаты ў параўнанні з той працай, якую людзі робяць, настолькі мізэрныя, настолькі здзеклівыя за нашую цяжкую рабскую працу, якая параўнальная з катаржнай працай.
І літаральна сёння людзі атрымалі разліковыя лісткі на нашым заводзе, паглядзелі і проста апусціліся рукі. Таму што тыя сумы, якія нам выплочваюць, — здзеклівыя, бо людзям трэба карміць свае сем’і, карміцца самім, выплочваць крэдыты і фактычна гэта не толькі ўжо немагчыма, але гэта ўганяе людзей у нейкую кабалу, таму што з’яўляюцца даўгі і іншае.

Рабочы адзначыў, што незадаволенасць была даўно, але людзі трымаліся да апошняга, спрабавалі хадзіць на прыём да генеральнага дырэктара, верылі ў найлепшыя змены пасля адстаўкі Ларана Арыніча і разбіральніцтваў па выбуху. Як адзначыў Дзмітрый, чуткі аб выказаным пратэсце на заводзе распаўсюджваюцца па ўсім холдынгу і жадаючых далучыцца вельмі шмат.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць