Самалёты сірыйскай арміі ў аўторак абстралялі Алепа — другі па памеры горад краіны.
Паўстанцы паспрабавалі ўзяць пад свой кантроль дзелавую частку горада.Сутыкненні з урадавымі войскамі адбыліся на падыходах да гэтак званага «Старога горада», які з’яўляецца аб’ектам сусветнай культурнай спадчыны.
Баі ў Алепа, вельмі багатым горадзе Сірыі, працягваюцца чацвёрты дзень.
Аднаўленне баявых дзеянняў адбываецца на фоне спробаў міжнароднай супольнасці знайсці спосабы ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары