Свет44

Украінскі спікер падпісаў скандальны моўны закон

Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Літвін падпісаў закон «Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі». Ён накіраваны на подпіс прэзідэнту Віктару Януковічу.

Як заявіў Літвін, ён не мог не падпісаць дакумент, які пашырае ўжыванне расійскай мовы на рэгіянальным узроўні, паколькі «па Канстытуцыі Украіны і парламенцкім рэгламенце ў старшыні Вярхоўнай Рады ёсць толькі абавязкі, але няма ніякіх правоў».

Напярэдадні на пазачарговай сесіі Рады прапрэзідэнцкая большасць адмовілася галасаваць за адмену гэтага закону і адхіліла заяву Літвіна аб адстаўцы.
Спікер напісаў яе адразу пасля зацвярджэння дакумента 3 ліпеня. У кіроўнай Партыі рэгіёнаў не раз пагражалі Літвіну судом, калі ён не паставіць подпіс пад «моўным» законам. Яго прыняцце суправаджалася бойкамі ў сценах парламента і справакавала па ўсёй краіне вулічныя пратэсты.

У пачатай ва Украіне кампаніі па выбарах у парламент моўная тэма, мяркуючы па ўсім, будзе адной з галоўных.

На думку апанентаў улады, падпісаўшы скандальны закон, Літвін стаў саўдзельнікам злачынства.
«Гэты антыканстытуцыйны выклік украінскаму грамадству будзе адменены новай дэмакратычнай большасцю Вярхоўнай Рады», — падкрэсьліваецца ў заяве аб’яднанай апазіцыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць