Эканоміка44

Абяцанага павышэння тарыфнай стаўкі 1-га разраду 1 жніўня не адбылося

І калі будзе, невядома.

Планаванага павышэння 1 жніўня тарыфнай стаўкі першага разраду не адбылося. «Такое рашэнне яшчэ не прынятае, мы яго чакаем пазней», — паведамілі БелаПАН у прэс-службе Савета міністраў.

Даручэнне павысіць тарыфную стаўку першага разраду 1 жніўня і ў кастрычніку Аляксандр Лукашэнка даў, прымаючы 21 чэрвеня з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
Гэта дасць магчымасць павысіць заробкі работнікам бюджэтнай сферы, адзначыў тады Лукашэнка.

Аднак 25 ліпеня намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў: «Калі адбудзецца чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду, у жніўні або пазней, будзе вядома ў бліжэйшыя дні, калі будзе прынята рашэнне аб тактыцы паводзінаў у частцы павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду.

Магчыма, пакуль неабходнасці павышаць заработную плату і не будзе».

Пры гэтым ён дадаў: калі магчымасці бюджэту дазволяць, можна будзе зрабіць «некалькі больш высокае, чым узровень інфляцыі, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду».

Намеснік міністра таксама нагадаў пра абавязкі Беларусі перад крэдыторам — Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, у тым ліку па заробках. «У нас доля заработнай платы ў агульных выдатках бюджэту павінна заставацца на ўзроўні 2011 года», — сказаў намеснік міністра.

Не выключана, што рашэнне аб павышэнні стаўкі першага разраду з 1 жніўня будзе прынята ў бліжэйшыя дні задняй датай.

Так, напрыклад, адбылося з апошнім павышэннем: 1 мая 2012 года тарыфная стаўка першага разраду павысілася на 5% (з 200.000 да 210 тысяч рублёў), але адпаведная пастанова Саўміна была падпісана 4 мая.

Сёлета тарыфная стаўка першага разраду падвышалася таксама 1 студзеня — са 151 тысячы да 200 тысяч рублёў (рост на 32,5%).

У студзені-чэрвені сярэднямесячны налічаны заробак склаў 3 млн. 262,6 тыс. рублёў (393 даляры), у тым ліку ў чэрвені — 3 млн. 752,1 тыс. ($452).

Лукашэнка неаднаразова патрабаваў ад урада, каб да канца года сярэдні заробак у краіне складаў не менш за 500 даляраў у эквіваленце. Апошні раз гэта патрабаванне прагучала 27 ліпеня, калі кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар праінфармаваў Лукашэнку, што да канца года вобласць «жалезна» выйдзе на сярэдні заробак у 480 — 500 даляраў. «480 даляраў — гэта не 500 даляраў. Напружвайце ўсіх», — заявіў Лукашэнка.

Ён прыгразіў звольніць тых кіраўнікоў, якія не выканаюць заданне па выхадзе зарплаты на 500 даляраў.

Тым часам эксперты перасцерагаюць ўлады ад неабгрунтаванага росту заробкаў. Так, у майскім паведамленні Міжнароднага валютнага фонду па выніках апошняга маніторынгу ў Беларусі адзначалася: «Імкненне да дасягнення высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі і стварыць пагрозу сярэднетэрміновай устойлівасці бюджэту і абавязку». МВФ заклікаў урад працягваць палітыку бюджэтных абмежаванняў, якая ўжо дала станоўчыя вынікі, а таксама «дысцыплінавана палітыку ў галіне зарплаты ў дзяржсектары, у тым ліку прадпрыемствы».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць