Улада55

МЗС Швецыі: Мы абмяркоўваем гэтую сітуацыю з Эштан

«Высылка шведскага пасла рэжымам Лукашэнкі з’яўляецца грубым парушэннем нормаў адносін паміж дзяржавамі».

«Высылка шведскага пасла рэжымам Лукашэнкі з’яўляецца грубым парушэннем нормаў адносін паміж дзяржавамі, — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Швецыі, размешчанай на сайце ведамства. — Абвінавачанні супраць амбасадара не маюць пад сабою грунту. Швецыя ніколі не хавала той факт, што яна падтрымлівае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а амбасадар Эрыксан з усёй сур’ёзнасцю і адданасцю падтрымліваў дадзеную палітыку Швецыі.

Мы ўжо паінфарамавалі іншыя краіны-ўдзельніцы ЕС па гэтым пытанні. Цягам дня я таксама абмяркоўваў сітуацыю з Кэтрын Эштан.

Амбасадар Эрыксан працягне сваю працу з яшчэ больш пільным фокусам на прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Мы таксама разгледзім магчымасці ўзмацнення нашых намаганняў з іншымі краінамі ЕС.

Цягам дня мы паінфармуем беларускага амбасадара ў Швецыі аб тым, што прысутнасць новага прапанаванага Беларуссю амбасадара тут непажаданая і што від на жыхарства двух камандзіраваных прадстаўнікоў амбасады анулюецца», — гаворыцца ў заяве.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць