Музыка1111

Першы вакаліст The Beatles: «Я выступаў з беларускімі музыкамі»

Карэспандэнт НН пагутарыў з Тоні Шэрыданам.

Альбом «Раннія запісы The Beatles з Тоні Шэрыданам» ёсць у любога аматара ліверпульскай чацвёркі. Першы раз у студыю «бітлы» прыйшлі менавіта як гурт, які суправаджаў спевака Тоні Шэрыдана. Менавіта з ім яны выступалі ў славутым гамбургскім Star Club. «Наша Ніва» паразмаўляла з Тоні Шэрыданам пра тыя часы.

«Наша Ніва»: У пачатку 60-х Гамбург быў рок-сталіцай свету. Чаму так выйшла?

Тоні Шэрыдан: У той час у Брытаніі і ЗША ўсе гуказапісваючыя кампаніі, менеджары, радыё- і тэлевядучыя, казалі, што рок-н-ролу засталося жыць максімум год.
Асабліва ў Нью-Ёрку музычныя босы імкнуліся забіць гэтую музыку. І тады брытанскія музыкі пачалі ездзіць іграць у Гамбург. Я туды паехаў на два месяцы, і вось нават цяпер жыву ў Гамбургу. Мы гралі па восем гадзінаў за ноч, кожную ноч, цягам месяцаў. Іншага падобнага месца ў свеце проста не было. Менавіта ў Гамбургу мы перасталі капіяваць выканаўцаў класічнага рок-н-рола. Бралі шкілет песні, і насаджвалі на яе «сваё мяса».
Гамбургскія клубы былі накшталт Акадэміі маладых музыкаў, і з іх пачалася музычная рэвалюцыя 60-х.

Класічны супольны запіс з The Beatles

«НН»: Вы выступалі з The Beatles, Gerry & The Pacemakers….

ТШ: Тады ўсе гралі з усімі.

Вайна скончылася не так даўно, і брытанцам, якія ехалі ў Гамбург, «да ворагаў», цяжка было інтэгравацца ў нямецкае грамадства. Але мы тады былі амаль дзеці, нам было па 20 год, і мы разумелі, што мы ніякія не ворагі з нямецкай моладзю
. Дзякуючы музыцы, мы не сталі ненавідзець адзін аднаго.

У Германіі за 12 гадоў улады Гітлера не было ніякай крэатыўнасці, не было літаратуры, мастацтва — усё забаронена.
І ў Германіі адчуваўся культурны голад, яны паступова адкрывалі для сябе джаз і рытм-н-блюз. Абсалютна ніхто ў Гамбургу не выконваў рок-н-рол, калі мы туды прыехалі.

«НН»: Калі вы ўпершыню сустрэлі The Beatles, ці можна было прадказаць іх далейшы поспех?

ТШ: Не-не-не! Калі табе дваццаць, а ты сустракаеш такіх самых дваццацігадовых, і ўсе вы музычныя фанаты з гіганцкім эга і вялікай любоўю да сваёй справы, вы імкнецеся стварыць разам нешта, акрэсліць сваю тэрыторыю, прымусіць усё навокал рухацца.

Ніхто нават не думаў на тэму будучыні The Beatles. Усе ж лічылі што рок-н-ролвось-вось памрэ. У «бітлоў» была дэпрэсія — яны не бачылі святла ў канцы тунэля.

«НН»: Наколькі цяжка было вытрымліваць васьмігадзінныя канцэрты?

ТШ: Гэта была цяжкая праца, але нам трэба было неяк выжываць, увесь час быць бадзёрымі.

«НН»: А з аплатай як?

ТШ:

Мы атрымлівалі прыблізна як клеркі ў банку.

«НН»: Ці праўда, што Рынга Стар пачаў выступаць з вамі, а не з The Beatles?

ТШ: Так, ён пачынаў у мяне.

Рынга быў вельмі лянівы. Калі ён граў у нашым гурце, мы ўвесь час мусілі даваць яму выспятка, каб ён граў лепей.
Бубначы ўвогуле лянівыя людзі… У The Beatles тады бубначом быў Піт Бэст, вельмі важны чалавек у іх ліверпульскія часы. Але
без Рынга не было б The Beatles — быў бы звычайны гурт, з іншым бубначом ім бы не ўдалося ствараць вось гэтую хімію і магію музыкі.
Піт дагэтуль не разумее, што яго вялікая заслуга ў тым, што ён «даў дарогу» Рынга. Ужо дзеля гэтага можна было нараджацца! Піт пакрыўджаны на лёс дагэтуль.

Sweet Georgia Brown

«НН»: Джордж Харысан аднойчы сказаў, што ўсяму, што ўмеў, навучыўся ў вас.

ТШ: Ну, не ведаю. Нас ніхто ніколі не вучыў — гэта была наша праблема. Мы вучыліся, слухаючы Элвіса і Джэры Лі Льюіса, мы бралі кавалачкі ведаў, паўсюль, дзе маглі. Але

калі граеш па восем гадзін за дзень, у пэўны момант разумееш, што «вось яно — загучала», гэта нешта новае, што ты сам вынайшаў.

«НН»: У Джона Ленана заўжды быў цяжкі характар. Ці праяўлялася гэта ў гамбургскія часы?

ТШ:
У Джона было складанае дзяцінства: смерць маці, бацька які кінуў сям’ю… Самае шчаслівае было ў Джорджа Харысана. Ды і ў Пола шмат добрага ў жыцці было. Пол у дзяцінстве прапусціў праз сябе ўсю музыку, якая існавала — таму ён і быў найлепшым музыкам у The Beatles.

Мы ўсе нарадзіліся падчас вайны, і гэта наклала на нас адбітак, і гэта засталося з намі на ўсё жыццё. Пасля вайны ніякага «святла» ў жыцці не было, пакуль мы не сутыкнуліся з рок-н-ролам.
Асабліва, калі мы пачулі Элвіса. Мы энэргію, якую іншыя трацяць на дзеўчын, трацілі на тое, каб зрабіць гэтую музыку сваёй.

«НН»: Пасля гучнага поспеху «бітлоў» у Брытаніі, чаму вы не вярнуліся да іх?

ТШ: Яны мяне клікалі з сабой у Ліверпуль, казалі, што там можна рабіць тое самае, што мы рабілі ў Гамбургу. Казалі, што мы з імі разам класна гучым і выглядаем. Але я сказаў «не». У мяне кантракт на запіс у Гамбургу, чаго мне вяртацца…

Калі яны сталі звышвядомымі, я за іх вельмі радаваўся. Хаця, калі мы з калегамі пачулі іх першыя сінглы — Love me Do і Please, Please me, мы не маглі зразумець, што гэта такое? Спяваюць нейкае лайно.
«Кахай, кахай мяне» — на каго яны разлічваюць? На дзяўчын-падлеткаў? Але гэта была стратэгія. І змена іміджу, і музыкі. Ад іх адмовіліся ўсе гуказапісваючыя кампаніі, адзіная, якая згадзілася з імі працаваць — ЕМІ. Іх прадусар Джордж Марцін сапраўдны чараўнік, але нават ён не мог уявіць, у якія фігуры яны ператворацца. Пасля першых сінглаў «бітлы» пачалі ствараць геніяльную музыку.

«НН»: Але ж вы таксама змянілі сваю музыку ў 60-х?

ТШ: Так, я заўжды любіў джаз, Рэя Чарльза. Мы ўсе слухалі амерыканскую музыку ў дзяцінстве. У Англіі было шмат амерыканскіх салдатаў, якія вярталіся з Германіі. Яны прывезлі нам сваю музыку — менавіта тады я ўпершыню пачуў джаз, Сінатру.

Розніца паміж англічанамі і амерыканцамі была вялікай. Амерыканцы былі пазітыўнейшыя. Англічане не ўсміхаліся, а амерыканцы былі вясёлыя і вельмі падабаліся дзяўчынам.

Выступ у Star Club праз пяцьдзесят год

«НН»: Вы і самі гралі на вайне — у В’етнаме.

ТШ: Я заставаўся там васямнаццаць месяцаў і амаль з’ехаў з глузду — на вайне ўвогуле цяжка не з’ехаць з глузду. Даволі хутка я зразумеў, што

музыка адбівае ахвоту ваяваць. Ад яе хочацца дамоў. Аднойчы мы на Каляды выконвалі White Christmas, і салдаты проста плакалі…

У канцы 1967 года англійскія газеты далі інфармацыю, што я загінуў у В’етнаме. Я адразу ж напісаў маці, што са мной усё ў парадку, але яна не магла паверыць, і мне давялося ехаць у Германію, каб яе ўпэўніць. У свой час яна не магла паверыць, што я паеду ў Германію спяваць для «ворагаў», а пасля на наступную вайну — каб спяваць для амерыканцаў.

«НН»: Чым вы займаецеся цяпер?

ТШ: Ведаеце, я ніколі не хацеў рабіцца «зоркай», заўжды быў такім валацугам. Мне нецікава трапляць у чарты, я выступаю, запісваю музыку. Мы пісалі разам з жонкай, але ў мінулым верасні яна памерла, і я дагэтуль не магу аправіцца, вельмі перажываю… Ездзіў во ў Індыю, шукаў сабе гуру.

Я ніколі не хацеў трапіць у шоу-бізнэс, бегаць паміж гуказапісваючымі кампаніямі. Мне падабаецца заставацца вольным. Я выступаю па ўсім свеце.

Дарэчы, у Санкт-Пецярбургу, у Расіі, давялося іграць з беларусамі.
Хлопец, з якім мы працавалі ў Расіі, сказаў: «Я прывяду табе двух цудоўных гітарыстаў». Яны прыехалі з Беларусі, мы з імі шыкоўна сыграліся. Аднак фінансавыя праблемы не дазволілі нам паехаць разам далей, каб мы маглі пару месяцаў папрацаваць і запісаць альбом. Шкада, я б вельмі хацеў гэта зрабіць — яны мяне натхнілі.
Імёнаў іх у мяне няма, але калі яны прачытаюць нашую гутарку, яны знойдуцца.

Той самы канцэрт у Санкт-Пецярбургу

«НН»: ЦІ падтрымліваеце вы стасункі з Полам і Рынга цяпер?

ТШ: Не асабліва. Я збіраўся на сямідзесяцігоддзе Рынга, але не выйшла — былі іншыя справы. Пару гадоў таму мы бачыліся з Полам, калі ён прыязджаў у Гамбург. Паразмаўлялі пра маладосць, згадалі старыя часы, абмеркавалі што адбываецца з нашымі старымі знаёмымі… Але гэта, скажу шчыра, вельмі нудна.

Пол ён, ведаеце, сентыментальны, любіць вяртацца ў «старыя часы», а я жыву сённяшнім днём, і не вельмі люблю згадваць Гамбург.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць