Улада66

Нямецкія сацыял-дэмакраты заклікалі «спусціць штаны» са свайго МУС за дапамогу беларускім сілавікам

Міністр унутраных спраў будзе выкліканы ў Бундэстаг.

«Ашуканствам» назвала нямецкая апазіцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя растлумачэнні міністра ўнутраных спраў краіны Ханса-Петэра Фрыдрыха з нагоды супрацоўніцтва з беларускімі сілавікамі.

СДПГ заявіла пра намер як мага хутчэй запрасіць міністра на пасяджэнне парламенцкага камітэта па ўнутраных справах. Левая партыя і «зялёныя» падрыхтавалі спіс пытанняў ўраду і будуць патрабаваць ад Фрыдрыха найперш растлумачэнняў адносна паставак рыштунку сілавым структурам Беларусі, паведамляе выданне Der Tagesspiegel. Апазіцыя палічыла недастатковай інфармацыю МУС, якое 27 жніўня заявіла, што Мінску былі перададзены камп’ютары, праграмнае забеспячэнне, відэакамеры і тры аўтамабілі «Фальксваген», а гумовыя дубінкі — як мінімум, па лініі міністэрства — не пастаўляліся.

«Растлумачэнні федэральнага міністэрства расплывістыя і двухсэнсоўныя. Міністэрству час спусціць штаны»,

— заявіў прадстаўнік фракцыі СДПГ па ўнутраных справах Міхаэль Хартман. Ён выказаўся ў падтрымку супрацоўніцтва паміж сілавымі ведамствамі, у тым ліку праблемных краін, «але ёсць „чырвоныя лініі“, і ў выпадку з Беларуссю яе перасеклі тады, калі стала ясна, што ў Лукашэнкі няма намеру праводзіць рэформы».

Паводле меркавання дэпутата ад левых Яна Кортэ, кіраўнік МУС паспрабаваў апраўдацца за пастаўку відэа- і камп’ютарнай тэхнікі, але гэта не было ашуканствам, бо «кожны ведае, наколькі важная менавіта гэтая тэхніка для кіравання паліцэйскімі злучэннямі».

Фракцыя «Зялёныя» ўспрыняла такі від дапамогі з боку Германіі «са здзіўленнем». «Было б выдатна, калі б грамадзянская супольнасць таксама атрымала падтрымку, — заявіў кіраўнік партыі Джэм Эздэмір. — Не маю нічога супраць навучання паліцыі, але гэта павінна праходзіць у прававых межах».

Раней газета Bild паведаміла, што акрамя тэхнікі ў Беларусь было пастаўлена прыкладна 100 камплектаў рыштунку (шчыты, дубінкі, шлемы), а беларускім сілавікам у межах вучобы было дазволена прысутнічаць пры разгоне сапернікаў транспарціроўкі ядзерных адходаў. Акрамя таго, паводле звестак газеты, супрацоўніцтва працягвалася ў 2011 і 2012 гадах, хаця афіцыйныя асобы заяўлялі, што яно было спынена пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і задушэння акцыі пратэсту ў Мінску.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку14

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў13

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні54

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку14

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць