Прадавацца яны будуць пакетам адразу на тры гульні.
У сераду, 12 верасня, паступяць квіткі адразу на тры хатнія гульні БАТЭ у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.
У сераду набыць іх у Барысаве змогуць уладальнікі сезонных абанементаў і члены Клуба заўзятараў пры наяўнасці адпаведных дакументаў.Абмежаванне па продажы ў адны рукі — 2 білетныя пакеты. Касы барысаўскага гарадскога стадыёна будуць працаваць з 10.00 да 20.00 (абед з 14.00 да 15.00).
Наступныя два дні — 13 і 14 верасня (чацвер -- пятніца) — будуць прадавацца білетныя пакеты ўладальнікам квіткоў на матч раўндаТут «абмен» будзе праходзіць у фармаце «адзін да аднаго», прычым можна набыць білетны пакет катэгорыі не вышэйшай, чым была катэгорыя прад’яўленага квітка на матч супраць «Хапаэля».плэй-оф БАТЭ — «Хапаэль» (Ізраіль).
Касы мінскага стадыёна «Дынама» будуць працаваць з 11.00 да 20.00 (без абеду), касы барысаўскага гарадскога стадыёна — з 10.00 да 20.00 (абед з 14.00 да 15.00).
Ну і, нарэшце, 15 верасня (субота) білетныя пакеты будуць прадавацца для ўсіх астатніх аматараў футбола.
У касах стадыёна «Дынама» будуць рэалізоўвацца білетныя пакеты ў сектары 9, 12, 14, 15–28; ў касах барысаўскага гарадскога стадыёна — у сектары 2, 3, 4, 6, 7, 8, 13.
Кошт білетных пакетаў у залежнасці ад катэгорыі — 700 000, 450 000 і 200 000 рублёў.
Адзінкавыя квіткі на гульню з «Баварыяй» паступяць у продаж толькі 1 і 2 кастрычніка.Іх кошт у залежнасці ад катэгорыі — 300 000, 200 000 і 80 000 рублёў.
Матч з «Баварыяй» пройдзе ў Мінску 2 кастрычніка, з «Валенсіяй» — 23 кастрычніка, «Лілем» — 20 лістапада.
Каментары