8 888: да столькіх чалавек разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі
Паводле звестак на 10 верасня разгледжана пытанне прымянення амністыі ў дачыненні да 8.888 асуджаных (усяго трапляе пад амністыю 14.938 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі.Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.
Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 1.593 чалавек.
Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 3.387 асуджаных. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 3.908 асуджаным.
Акрамя асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, закон аб амністыі некаторых катэгорый асоб, што ўчынілі злачынствы, ад 9 ліпеня 2012 года распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх прыменена пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. З такой катэгорыі пад амністыю трапляюць больш як 8 тысяч чалавек. Па стане на 31 жніўня 2.475 асуджаных вызвалены ад далейшага адбывання пакарання, 896 тэрмін скарочаны на год.
Закон утрымлівае пералік асоб, на якіх дзеянне амністыі не распаўсюджваецца. Сярод іншых асуджаных, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання, аб’яўленыя ў вышук, злосныя парушальнікі рэжыму, асобы, якія не кампенсавалі ўрон, а таксама тыя, да каго на працягу 2005–2012 гадоў амністыя або памілаванне ўжо прымяняліся, але якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары