ДТЗ у Брэсцкай вобласці: пад коламі аўтамабіляў апынуліся п'яны хлопец і 6-гадовы хлопчык
У выходныя нярэдка здараюцца ДТЗ праз асацыяльныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху, у прыватнасці, з прычыны нецвярозага стану.
Такое здарэнне было зарэгістраванае ўчора ў Пружанскім раёне — малады чалавек ляжаў на праезнай частцы, і яго не заўважыў кіроўца Mercedes. А ў Пінскім раёне да трагедыі прывяла няўважлівасць — бацька, здаючы назад на Volkswagen, пераехаў уласнага сына.
«Другая аварыя адбылася ў 14:00 у вёсцы Парахонск Пінскага раёна, — удакладніла Наталля Сахарчук, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці. — Мужчына (1977 г.н.), сеўшы за руль прыпаркаванага Volkswagen Golf, пачаў рухацца заднім ходам. У гэты час яго
Кіроўца яго не заўважыў і зразумеў, што здарылася, калі наезд ужо адбыўся.Дзіця апынулася проста пад Volkswagen, трапіўшы пад кола. У цяжкім стане яго даставілі ў бальніцу. Медыкі дыягнаставалі адкрытую
ДТЗ у Пружанскім раёне адбылося каля прыпынку грамадскага транспарту ў вёсцы Калядзічы. «У 20:05 малады чалавек (1993 г.н.) на Mercedes праязджаў міма яе і здзейсніў наезд на хлопца, які ляжаў на праезнай частцы, — паведамілі ў ДАІ. — Пешаход (1990 г.н.) знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Машына коламі пераехала яму нагу. З пераломам ён быў шпіталізаваны».
Каментары