Музыка

«Ляпіс Трубяцкой» выступіць у Таліне 26 кастрычніка

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіць у Таліне 26 кастрычніка ў рок-клубе Tapper. «Ляпісы» прэзентуюць свой новы альбом «Рабкор», а таксама выканаюць ранейшыя хіты.

Postimees зазначае, што ў чэрвені 2011 г. была спроба прывезці гурт у Талін, але арганізатар адмяніў канцэрт і збег у невядомым кірунку, пакінуўшы натоўп фанатаў у здзіўленні і не вярнуўшы грошы за набытыя квіткі. Цяперашнія арганізатары і сам гурт вырашылі пайсці насустрач фанатам, што тады пацярпелі ў 2011 г.

На ўваходзе ў клуб будзе дзейнічаць зніжка для ўсіх, хто пакажа стары білет, выдадзены Piletilevi і стары ваўчар канцэрту, выдадзены сайтам Minuvalik. Для ўсіх іх будзе дзейнічаць асобная цана — 13 еўра.

Мерапрыемства пройдзе ў талінскім рок-клубе Tapper (Parnu mnt., 158D). На ўваходзе дзейнічае фэйс-кантроль.
Пачатак мерапрыемства, а 20:00. Канцэрт без ўзроставага абмежавання. Квіткі ў касах Piletilevi і Statoil, пачынаючы з 25 верасня — 20 еўра. На ўваходзе 25 еўра.

Нагадаем, што 20 кастрычніка «Ляпісы» выступаюць у Кіеве, а 27 кастрычніка ў Вільні, на Pramogu Arena.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць