Здарэнні1010

Былы «мэр» Гомеля Піліпец жывы і ўзяты пад варту

Стала вядома, што арыштаваны былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец.

Першы звесткі, што супраць чыноўніка заведзена крымінальная справа з’явіліся яшчэ ў пачатку жніўня. «Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт афіцыйна заяўляе аб тым, што інфармацыя пра арышт Піліпца не праўдзівая», — адрэагаваў сайт гарвыканкаму.

Разам з тым стала вядома, што ў канцы ліпеня былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў Упраўлення камунальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама.

Службовыя асобы вінавацяцца ў перавышэнні паўнамоцтваў пры рэалізацыі жылых памяшканняў, якія знаходзіліся ў камунальнай уласнасці.

Праз тры тыдні Віктара Піліпца Лукашэнка звольніў з пасады старшыні гарвыканкаму. Амаль адразу яго накіравалі на іншую менш прэстыжную пасаду — намеснікам дырэктара камунальнага праектна-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаграпрампраект».

Праўда, на новай працы былы граданачальнік так і не з’явіўся. Казалі, што знаходзіцца на бальнічным.

Чуткі вакол асобы Піліпца выйшлі на новы ўзровень. У Гомелі гаварылі не толькі пра тое, што яго арыштавалі, але нават пра магчымы суіцыд. Праваахоўнікі праліваць святло на справу доўга не спяшаліся.

«Некаторыя чыноўнікі, як гэта атрымалася ў Гомелі, куплялі, будавалі кватэры за 20 тысяч доляраў і перапрадавалі затым за 50 тысяч. Сёння крымінальная справа заведзеная, і чыноўнікі сядуць на лаву падсудных», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу на «Дажынках» у Горках.

Толькі ў сераду стала вядома, што Віктар Піліпец узяты пад варту па падазрэнні ў «перавышэнні ўладай». Арышт адбыўся яшчэ 19 верасня.

Віктар Піліпец нарадзіўся ў 1963 годзе ў Калінкавіцкім раёне. Выпускнік селькагаспадарачай акадэміі і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ. На пасаду мэра Гомеля ў кастрычніку 2009-га прыйшоў з крэсла памочніка прэзідэнта-галоўнага інспекатара па Віцебскай вобласці. З 1998 па 2007 узначальваў Калінкавіцкі райвыканкам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць