Грамадства33

Макей у Нью-Ёрку возьме ўдзел у Генасамблеі ААН

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 1 кастрычніка выступіць у агульнапалітычнай дыскусіі высокага ўзроўню на 67-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, што праходзіць у Нью-Ёрку.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных 27 верасня на брыфінгу, міністр «дасць ацэнку стану міжнародных адносін на сучасным этапе, а таксама выкладзе пазіцыю Беларусі па ключавых палітычных і эканамічных праблемах».

«Асаблівая ўвага ў выступленні будзе нададзена ролі ААН і перспектывам міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах змянення сітуацыі ў свеце да лепшага, — паведаміў прэс-сакратар. — Акцэнт будзе зроблены на такіх кірунках, як законнасць, эфектыўная палітыка, эканоміка і навакольнае асяроддзе».

«Беларускі бок выступае за вяршэнства міжнароднага права ў палітычным жыцці», — падкрэсліў Савіных.

«Мы мяркуем, што значны патэнцыял канструктыўнага ўзаемадзеяння заключаецца ў выкарыстанні глабальных партнёрстваў для барацьбы з глабальнымі выклікамі сучаснасці, што, у сваю чаргу, будзе спрыяць умацаванню шматпалярнага свету», — заявіў прэс-сакратар.

«Важнай задачай для ўсёй міжнароднай супольнасці з’яўляецца выкананне рашэнняў міжнароднай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці «Рыа+20», — дадаў прэс-сакратар.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць