Улада33

Пасольства Расіі: Выбары дэпутатаў у Беларусі былі празрыстымі і адпавядалі дэмакратычным нормам

Выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў у Беларусі былі празрыстымі, адкрытымі і адпавядалі дэмакратычным нормам, заявіў доўгатэрміновы назіральнік ад Расіі на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, першы сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Сяргей Ножкін у ходзе відэабрыфінгу 5 кастрычніка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, выбары былі праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі.
Такую выснову штаб місіі назіральнікаў ад Расіі зрабіў на аснове ўласных назіранняў і зносін з іншымі назіральнікамі, заявіў Ножкін. Паводле яго слоў, заўваг да правядзення выбараў у назіральнікаў ад Расіі не было. Назіральнікі ад Расіі таксама не выявілі прымушэння выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Паводле яго слоў, усяго было вылучана 16 назіральнікаў ад Расіі, 12 з іх кароткатэрміновых і чатырох доўгатэрміновых. Большасць з назіральнікаў з’яўляліся прадстаўнікамі пасольства Расіі ў Беларусі.

Як адзначыў Ножкін, працэс назірання праходзіў наступным чынам: назіральнік прыходзіў да адкрыцця ўчастка, знаходзіўся на ім, «колькі лічыў патрэбным», а затым наведваў іншыя ўчасткі.

Кожныя дзве гадзіны група кароткатэрміновых назіральнікаў рабіла справаздачу перад доўгатэрміновымі назіральнікамі; яны, у сваю чаргу, перадавалі інфармацыю ў штаб місіі. Пры падліку галасоў кожны з назіральнікаў прысутнічаў на адным з тых участкаў, дзе знаходзіўся днём.

«Пры выніковых ацэнках мы карысталіся не толькі сваімі ўласнымі ацэнкамі, але і праводзілі шмат асабістых сустрэч», — заявіў назіральнік ад Расіі. Паводле яго слоў, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў двойчы сустракаўся з кіраўніком місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Антоніа Мілашоскі. Таксама пасол Расіі сустракаўся з дэлегацыяй членаў Савета Федэрацыі, якія прыехалі ў якасці назіральнікаў на выбары, і з дэпутатамі Дзяржаўнай думы. У перыяд доўгатэрміновага галасавання была праведзена сустрэча экспертаў місіі ад СНД і місіі БДІПЧ АБСЕ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць