Эканоміка88

Кіраўнік Нацбанка адзначае складанасці ў перамовах па крэдытах з ЕўрАзЭС і МВФ

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова адзначае складанасці ў перамовах з Антыкрызісным фондам (АКФ) ЕўрАзЭС і Міжнародным валютным фондам.

Цяпер у Мінску працуюць эксперты АКФ ЕўрАзЭС і МВФ. Ацэначная місія АКФ, якая знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 19 кастрычніка, вядзе кансультацыі па выдзяленні чацвёртага траншу крэдыту на суму 440 млн. долараў. Гэта пытанне павінна быць разгледжана Саветам АКФ 5 снежня.

Як паведаміла Ермакова сёння дзяржаўнаму агенцтву БелТА, у рамках візіту ацэначнай місіі праходзяць сустрэчы, ідзе праца на ўзроўні экспертаў. Пакуль казаць пра нейкую выніковую ацэнку з боку місіі заўчасна, гэта можа стаць вядома да канца тыдня.

«Вядома, гэта няпростыя перамовы, на жаль. Хацелася б, каб яны нас зразумелі, і мы спадзяёмся, што яны нас зразумеюць. Ну, а не зразумеюць — будзем спраўляцца самі», — заявіла кіраўнік Нацбанка.

Прычына складанасцяў, растлумачыла Ермакова, у тым, што патрабаванні з боку фонду робяцца больш жорсткімі. «Мы спадзяемся, што атрымаем ад Антыкрызіснага фонду тую суму, якая была прапісана па першапачатковай праграме. Але праграма робіца больш жорсткай, патрабаванні, якія мы павінны выканаць, робяцца больш жорсткімі», — сказала яна.

Нагадаем, Савет АКФ ЕўрАзЭС у чэрвені 2011 года ўхваліў вылучэнне Беларусі ў 2011–2013 гадах крэдыту ў аб’ёме 3 млрд. долараў. Тры траншы крэдыту з шасці на агульную суму 1,68 млрд. ужо атрыманы.

Надзея Ермакова таксама пракаментавала пачатак працы 18 кастрычніка ў Мінску трэцяй місіі МВФ па постпраграмным маніторынгу. Беларусь рэалізавала праграму stand-by, якая была падтрымана крэдытам МВФ на 3,6 млрд. долараў, са студзеня 2009 года па красавік 2010 года. «Функцыя гэтай місіі — постпраграмны маніторынг. Але ў той жа час у нейкай ступені будзе ісці гаворка пра тое, гатовы ці не гатовы мы да таго, каб гаварыць пра новую праграму», — сказала кіраўнік Нацбанка.

Яна нагадала, што на мінулым тыдні ў Токіа адбыўся восеньскі сход МВФ і Сусветнага банка. «І трэба сказаць, што на тых сустрэчах, якія былі ў нашай дэлегацыі з намеснікам распарадчага дырэктара МВФ, было выказана пэўнае разуменне нашай сітуацыі», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

У той жа час, дадала яна, ёсць палітычны момант. «Хутчэй за ўсё, гэты палітычны момант можа перашкодзіць пачаць новую праграму з МВФ», — лічыць Ермакова.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец98

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец98

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць