Генэральны сакратар Рады Эўропы: выбары ў Беларусі ніякім чынам нельга назваць дэмакратычнымі
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс зрабіў заяву з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе радыё «Свабода».
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс зрабіў заяву з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе радыё «Свабода».
(Дэвіс: ) «Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у атмасфэры страху і пагрозаў. У краіне няма сапраўднай свабоды выказваньня. Палітычныя апанэнты прэзыдэнта шматразова і гвалтоўна перасьледваліся. Якім бы ні быў вынік выбараў, гэтыя выбары ніякім чынам нельга назваць дэмакратычнымі» – сказаў генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс напярэдадні выбараў.
(Дэвіс: ) «Лукашэнка нібыта мае сапраўдную народную падтрымку. У такім выпадку ён не павінен быў бы баяцца выпрабаваць сваю папулярнасьць у рамках свабодных і справядлівых выбараў. Рада Эўропы гатовая дапамагчы яму, калі ў будучыні ён захоча правесьці такую праверку.
Што датычыць гэтай нядзелі, элемэнту непрадказальнасьці амаль няма, але ёсьць вялікая занепакоенасьць. Рада Эўропы будзе шчыльна назіраць за падзеямі ў дзень выбараў і пасьля іх.
Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, і я толькі магу спадзявацца, што хто бы не перамог на гэтых выбарах, мы будзем выкарыстоўваць свой мандат, каб прыблізіць Беларусь бліжэй да эўрапейскага сямейства вольных і дэмакратычных народаў.
Магчыма, гэта гучыць занадта аптымістычна, але аптымізм, таксама як і прага свабоды, занадта ўпартая рэч, каб яе можна было ўціскаць на працягу доўгага часу.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары